Пошук

Каляндар

 

Апостальскі Нунцый Уладыка Клаўдыё прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе грэка-каталіцкага духавенства  


Апостальскі Нунцый Уладыка Клаўдыё прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе грэка-каталіцкага духавенства15 снежня 2011 г. , у рамках пастырскага візіту ў Полацк, Апостальскі Нунцый у Беларусі Найдастойны Архібіскуп Клаўдыё (Гуджэроцці) прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе святароў БГКЦ.

***

Апостальскі Нунцый Уладыка Клаўдыё прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе грэка-каталіцкага духавенстваАпостальскі Нунцый Уладыка Клаўдыё прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе грэка-каталіцкага духавенстваАпостальскі Нунцый Уладыка Клаўдыё прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе грэка-каталіцкага духавенстваАпостальскі Нунцый Уладыка Клаўдыё прыняў удзел у перадкаляднай сінаксе грэка-каталіцкага духавенстваНайперш, па запрашэнні Біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна, грэка-каталіцкія святары з усёй Беларусі, разам з Апостальскім Візітатарам БГКЦ Архім. Сяргеям (Гаекам), удзельнічалі ў духоўнай сустрэчы святароў і манахіняў Віцебскай Дыяцэзіі ў Наваполацку і саслужылі св. Імшу, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый.

Пасля абеда Апостальскі Нунцый, па запрашэнні Архімандрыта Сяргея, наведаў грэка-каталіцкі храм св. Параскевы ў Полацку, дзе удзельнічаў у Акафісце ў гонар Найсвятой Багародзіцы і накіраваў да грэка-каталіцкіх святароў пастырскае слова.

Гэтая душпастырская сінакса працягнулася ў парафіяльным доме, за гасцінным сталом, які падрыхтавалі а. Аляксандр і матушка Таццяна Шаўцовы. На ёй былі абмяркаваныя прыярытэты душпастырскага служэння ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі на бліжэйшы час.

На заканчэнне Апостальскі Нунцый перадаў сваё блаславенне і святочныя пажаданні усім святарам, іхнім сем’ям і вернікам парафіяў, на якіх яны служаць.

16.12.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier