Пошук

Каляндар

 

Апостальскі Нунцый узначаліў сьвяткаваньне памяці сьв. апостала Андрэя  


Апостальскі Нунцый узначаліў сьвяткаваньне памяці сьв. апостала АндрэяУ нядзелю 27 лістапада а 10.00 вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій сьвяткавалі памяць сьв. Апостала Андрэя Першапакліканага.

У капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага Цэнтра сьв. Язэпа была адслужана ўрачыстая Боская Літургія, якую ўзначаліў Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Клаудыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый у Беларусі, які скіраваў да шматлікіх вернікаў сваё душпастырскае слова.

Апостальскі Нунцый узначаліў сьвяткаваньне памяці сьв. апостала АндрэяАпостальскі Нунцый узначаліў сьвяткаваньне памяці сьв. апостала АндрэяРазам з Апостальскім Нунцыям Боскую Літургію саслужылі Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), Протапрэзбітар Цэнтральна-Заходняга Дэканату -- айцец Яўген Усошын, адміністратар парафіі сьвятога і праведнага Язэпа -- айцец Аляксандр Шыбека ды некалькі сьвятароў лацінскага абраду.

Сярод шаноўных гасьцей на Ўрачыстасьці прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх і раённых уладаў.

На заканчэньні Літургіі прадстаўнікі мінскіх парафій і парафіяльных груп падзякавалі Высокадастойнаму Ўладыку Клаудыё за яго пастырскую апеку і папрасілі блаславеньне для дзейнасьці парафій і розных ініцыятываў, якія яны рэалізуюць.

Фота Аляксандры Шчыглінскай

28.11.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier