
“Lumen Fidei” – святло веры – гэта назва першай энцыкліцы папы Францішка. Яна ўбачыла свет 5 ліпеня 2013 г. Адрасаваны біскупам, святарам, дыяканам, законнікам і ўсіх свецкім, дакумент, - тлумачыць папа Францішак – “амаль поўнасцю” быў напісаны Бэнэдыктам XVI. У першапачатковы “праект” цяперашні Пантыфік зрабіў “некаторы ўнёсак”. Мэтай энцыклікі з’яўляецца аднаўленне веры, як святла, здольнага асвятляць усё чалавечае існаванне. Той, хто верыць, ніколі не самотны, таму што вера з’яўляецца агульным дабром, якое дапамагае будаваць грамадства, даючы надзею. І гэта сэрца таго, што хрысціянская традыцыя называе святлом веры – “Lumen Fidei”. У сучасную эпоху, як піша Папа, калі верыць, адзначае шукаць, а вера разглядаецца як пагроза для свабоды чалавека, важна давяраць і спадзявацца, пакорна і з мужнасцю, міласэрнай любові Бога, якая выпраўляе скажэнні нашай гісторыі.