У рамках XIX грэка-каталіцкай пілігрымкі ўшануюць памяць мітрапаліта Іпація Пацея
 Праграма XIX грэка-каталіцкай пілігрымкі прадбачае разважанні над гісторыяй Уніяцкай Царквы на Беларусі. Адной з вялікіх постацяў, з духоўнай спадчынай якой знаёмяцца вернікі, з'яўляецца ўніяцкі мітрапаліт Іпаці Пацей, які спачыў 400 год таму - 18 ліпеня (8 ліпеня за старым стылем) 1613 г. На завяршэнне пілігрымкі, у нядзелю 14 ліпеня 2013 г. у 10:30 у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай , будзе адслужаная святочная Боская Літургія а пасля яе - Паніхіда за супакой спачылага першаярарха Уніяцкай Царквы святой памяці мітрапаліта Іпація. (Грэка-каталіцкі храм св. Параскевы Полацкай знаходзіцца ў Полацку ў прыватным сектары "Кароўнікі", вул. Навасёлаў, 70; даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцавога прыпынка "вул. Бабушкіна").
|