Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
УСПАМІН БЛАСЛАВЁНАЙ МАР’ЯНЫ ДЫ ІНШЫХ МУЧАНІКАЎ ІІ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Каля вёскі Навумавічы, што ў 10 кіламетрах ад Гародні, на старых фартах у часы ІІ Сусветнай вайны нямецкія нацысты праводзілі расстрэлы мірных жыхароў горада і ваколіц, сярод іх былі каталіцкія святары, манахі і манахіні ды простыя вернікі. Падчас расстрэлаў 20 кастрычніка 1942 году, 13 і 15 ліпеня 1943 году каля Навумавічаў былі растраляныя каля дзвюх соцен чалавек (на сённяшні дзень удалося адшукаць 150 імёнаў). Дзень 13 ліпеня стаў для гарадзенскіх католікаў днём малітоўнага ўспаміну тых, хто загінуў каля Навумавічаў. У гэты дзень у 1943 годзе была растраляная Мар’яна Бярнацкая, простая жанчына з Ліпска, з сям’і ўніятаў, гвалтам пераведзеных у праваслаўе. Сёлета прыпадае 70-я гадавіна навумавіцкай трагедыі, і ўрачыстую Святую Імшу у дзень памяці блаславёнай Мар’яны і іншых мучанікаў часоў ІІ Сусветнай вайны ўзначаліў Гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Сярод святароў, якія саслужылі Святую Імшу, быў душпастыр грэка-католікаў Гародні айцец Андрэй Крот. Нягледзячы на моцны дождж, на Еўхарыстыю сабралася каля двухсот вернікаў. Болей інфармацыі на сайце Catholic.by Гарадзенскія грэка-католікі ўшаноўваюць памяць блаславёнай Мар’яны два разы на год – у дзень Усіх Беларускіх Святых і ў дзень яе нараджэння для неба – 13 ліпеня. *** Ліпск належаў да ўніяцкага Аўгустоўскага дэканата, які ахопліваў таксама паўночную частку сённяшняга Гарадзенскага раёна і ўваходзіў у склад Холмскай уніяцкай епархіі. Епархія праіснавала да 1875 г., і гэта адзіны рэгіён сённяшняй Беларусі, у якім уніяцкія парафіі не былі знішчаныя пасля г. зв. Полацкага “сабору” 1839 года. |
|
14.07.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
