Пошук

Каляндар

 

Вырушыла XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк  


Вырушыла XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк“Веру, Госпадзе, і вызнаю…” – гэта дэвіз пілігрымкі, якая праходзіць у Год Веры.

Пілігрымка пачалася ў сераду раніцай, 10 ліпеня, Малебнам у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску.
У гэты дзень мэтай пілігрымкі ёсць Шуміліна, дзе ў рыма-каталіцкім храме Маці Божай Фацімскай будзе адслужаная Боская Літургія як падзяка Богу за дар веры Беларускага народу.

Далей пілігрымы пройдуць праз Обаль (чацвер), Гараны (пятніца), Струнне да Полацка (субота) і будуць разважаць пра подзвіг веры вялікіх сведкаў Хрыста: святых Кірыла і Мятода, ісландскага місіянера Полацка - Торвальда Вандроўніка, святых Уладзіміра і Вольгі, святамучаніка Язафата, Пяці полацкіх пакутнікаў ды іншых святых Беларускага народу.

У нядзелю – 14 ліпеня 2013 г. у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай , будзе адслужаная святочная Боская Літургія ў 10:30 г., у якой вернікі ўзгадаюць 1150 гадоў славянскай Місіі святых Кірыла і Мятода і 1025 гадоў Хросту святога князя кіеўскага Ўладзіміра.

(Грэка-каталіцкі храм св. Параскевы Полацкай знаходзіцца ў Полацку ў прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70; даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцавога прыпынка “вул. Бабушкіна”).

10.07.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier