У аўторак, 2 ліпеня, спаўняецца год ад смерці Сержука Вітушкі -- грамадскага дзеяча, пісьменніка, першага кіраўніка легендарнай «Талакі», які быў адным з заснавальнікаў першай адноўленай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску.
Паніхіда за слугу Божага Сяргея адбудзецца ў грэка-каталіцкім Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6) у аўторак, 2 ліпеня, а 12-ай гадзіне.