Пошук

Каляндар

 

"Вера ў Ісуса Хрыста як стыль жыцця" - Хрысціянскі Фестываль моладзі на Сардыніі  


"Вера ў Ісуса Хрыста як стыль жыцця" - Хрысціянскі Фестываль моладзі на СардынііАйцы Рэдэмптарысты запрашаюць

Запрашаем прыняць удзел у Хрысціянскім Фестывалі моладзі, які арганізуе Ордэн Найсвяцейшага Адкупіцеля (айцы рэдэмптарысты) у днях 7-12 жніўня 2013 г. на востраве Сардынія ў Італіі (недалёка ад г. Кальяры).

Тэма Фестывалю: "Будзь жыццём, вер, будзь любоўю",
Галоўныя тэмы на кожны з чатырох асноўных дзён Фестывалю:
І дзень - Жыцце, ІІ дзень - Вера, ІІІ дзень - Супольнасць, IV дзень - Місія.

У Фестывалі прыме ўдзел каля 800 маладых людзей з усёй Еўропы, каб разам маліцца, узрастаць духоўна, абменьвацца досведам розных культур і царкоўных традыцый (абрадаў) і, наогул, цікава праводзіць час.

Выезд 3-га жніўня ўвечары з Мінска ў Львоў, адкуль паедзе аўтобус праз Вену ў Рым і на Сардынію. Ёсць яшчэ вольныя месцы, трэба мець візу Шэнген.

Падробная інфармацыя і запіс:
а. Антон, грэка-каталіцкі душпастыр моладзі ў Мінску, тэл. +375-33-6573450

9.07.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier