Пошук

Каляндар

 


28.10.2013
«Касцёл просіць вас, каб вы глыбока жылі сваёй верай»: арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў грэка-католікаў у Баранавічах27 кастрычніка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў грэка-каталіцкую парафію Святых Кірыла і Мятода ў Баранавічах. Прадстаўнік Святога Айца ўзначаліў Боскую Літургію, у якой напрыканцы Года веры былі ўзгаданы вялікія сведкі веры, і звярнуўся да ўдзельнікаў малітоўнага ўспаміну з гаміліяй.

Арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці прывітаў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
28.10.2013
“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”Апостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроцці) узначаліў святочную сінаксу грэка-католікаў Беларусі.

У нядзелю 27 кастрычніка 2014 г., напрыканцы Года веры, Апостальскі Нунцый у Беларусі Уладыка Клаўдзій (Гуджэроцці) наведаў грэка-каталіцкую парафію Святых Кірыла і Мятода ў Баранавічах. На святочную сінаксу (сустрэчу), у якой было адзначана 1150 гадоў пачатку Славянскай Місіі святых Кірыла і Мятода (863-2013), сабраліся прадстаўнікі грэка-каталіцкіх парафіяў Заходняга протапрэзбітарату (дэканата), але прыбылі таксама пілігрымы з Віцебска (Усходні протапрэзбітарат) і Мінска (Цэнтральны протапрэзбітарат).
25.10.2013
Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях  г. МінскаУ малітоўнай традыцыі грэка-католікаў Беларусі час восенскіх заўпакойных службаў пачынаецца ў Бацькоўскую змітроўскую суботу (у гэтым годзе 19 кастрычніка) і працягваецца да канца актавы Дзядоў (10 лістапада).
25.10.2013
“Святло веры 2013” – у нядзелю Апостальскі Нунцый наведае грэка-католікаў ў БаранавічахУ нядзелю 27 кастрычніка 2013 г. Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроцці) наведае грэка-каталіцкую парафію святых Кірылы і Мятода ў Баранавічах.

Прадстаўнік Папы ўзначаліць Боскую Літургію ў 12:30, у якой - напрыканцы Году Веры - будуць ўзгаданыя ў малітве вялікія сведкі веры, пачынаючы ад святых Кірылы і Мятода, праз вялікіх мітрапалітаў Уніяцкай Царквы Іпація Пацея (+1613 г.) і Язэпа Руцкага (уступіў на пасад у 1613 г.), праз святога Язафата да блаславёнага святамучаніка Мікалая Чарнецкага (які быў Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі ў міжваенны час) ды пакутніка экзарха Антона Неманцэвіча (+1942).
23.10.2013
Пасланне  ўсходніх каталіцкіх біскупаў ЕўропыНа заканчэнне сустрэчы ў Кошыцах (17-19 кастрычніка 2013 г.) біскупы Усходніх Каталіцкіх Цэркваў накіравалі да вернікаў пастырскае Пасланне.
22.10.2013
22 кастрычніка — літургічны ўспамін блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ   22 кастрычніка Каталіцкая Царква адзначае літургічны ўспамін блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ.

Прапануем найбольш важныя падзеі Пантыфікату Вялікага Папы, кананізацыя якога адбудзецца ў Ватыкане 27 красавіка 2014 г.
21.10.2013
“Японская вечарына” для дзяцей з прытулкуУ суботу 19 кастрычніка нашую парафію наведалі дзеткі з мясцовага прытулку. Спецыяльна для іх валанцёры Руху св. Мікалая арганізавалі сапраўдную “японскую вечарыну”.

Пад час вечарыны дзеткі мелі магчымасць паўдзельнічаць у японскіх танцах, барацьбе сумо, распісаць вееры японскімі іерогліфамі, заняцца арыгамі, пачаставацца самаробнымі сушы, а таксама даведацца шмат цікавага пра гісторыю і культуру Японіі ды пра японскіх хрысціянскіх святых. 
17.10.2013
У Кошыцах (Славакія) праходзіць Сінакса Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ЕўропыУ катэдральным саборы Кошыцкай грэка-каталіцкай епархіі ў чацьвер 17 кастрычніка вечарам пачалася штогадовая Сінакся (сустрэча) Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы.

У гэтай сустрэчы ўдзельнічаюць шматлікія іерархі Каталіцкіх Цэркваў Еўропы візантыйскага абраду, але ёсць і прадстаўнікі іншых традыцыяў, асабліва Мараніцкай Царквы Кіпру. У сінаксе ўдзельнічае Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), як Прадстаўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
17.10.2013
16 кастрычніка — 35-годдзе абрання кардынала Караля Вайтылы на Святы ПасадКардынал Караль Вайтыла, Папа Ян Павел ІІ, быў абраны на Святы Пасад у панядзелак 16 кастрычніка 1978 г., на другі дзень канклаву. Белы дым, які абвяшчаў аб выбары новага Пантыфіка, з’явіўся над Сікстынскай капэлай y 18.18.

Калегія кардыналаў, якая здзяйсняла выбар, налічвала 111 чалавек. Сярод кардыналаў выбаршчыкаў толькі 18 былі маладзейшыя за кардынала Вайтылу. Ён стаў наймалодшым з Папаў, якіх выбіралі на працягу паўтара стагоддзяў.
12.10.2013
Старшыня епіскапату Беларусі прыняў удзел у сустрэчы Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы ў Браціславе3–6 кастрычніка ў Браціславе (Славакія) праходзіла сустрэча Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы (ССЕЕ) на тэму «Бог і дзяржава. Еўропа паміж свецкасцю і лаіцызмам». Беларусь на сустрэчы прадстаўляў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Нагодай для таго, каб правесці пасяджэнне ў сталіцы Славакіі па запрашэнні старшыні славацкага епіскапату арцыбіскупа Станіслава Зваленскага, стала завяршэнне юбілейных мерапрыемстваў 1150-годдзя прыбыцця святых Кірыла і Мятода на гэтыя землі. Сустрэчу ўзначальваў Прымас Венгрыі кардынал Петэр Эрдзё.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier