Пошук

Каляндар

 

“Святло веры 2013” – у нядзелю Апостальскі Нунцый наведае грэка-католікаў ў Баранавічах  


“Святло веры 2013” – у нядзелю Апостальскі Нунцый наведае грэка-католікаў ў БаранавічахУ нядзелю 27 кастрычніка 2013 г. Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроцці) наведае грэка-каталіцкую парафію святых Кірылы і Мятода ў Баранавічах.

Прадстаўнік Папы ўзначаліць Боскую Літургію ў 12:30, у якой - напрыканцы Году Веры - будуць ўзгаданыя ў малітве вялікія сведкі веры, пачынаючы ад святых Кірылы і Мятода, праз вялікіх мітрапалітаў Уніяцкай Царквы Іпація Пацея (+1613 г.) і Язэпа Руцкага (уступіў на пасад у 1613 г.), праз святога Язафата да блаславёнага святамучаніка Мікалая Чарнецкага (які быў Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі ў міжваенны час) ды пакутніка экзарха Антона Неманцэвіча (+1942).

У гэты малітоўны ўспамін будуць уключаныя таксама вернікі, якія сталі ахвярамі нацысцкіх рэпрэсій на Берасцейшчыне ў 1942-1943 гг., асабліва вернікі грэка-каталіцкай парафіі ў Бабровічах (спаленыя ў 1943 г.) – з нагоды 70-годдзя іхняй пакутніцкай смерці.

Гэты малітоўны ўспамін праходзіць напрыканцы Году Веры і названы “Святло веры”.
У гэтым святле вернікі асэнсоўваюць каштоўнасць веры ў Хрыста ды цану вернасці Каталіцкай Царкве.

Падрабязная інфармацыя пра багаслужэнне ў душпастыра грэка-каталіцкай парафіі ў Баранавічах: тэл. +375-29-20 88 102 (а. Яўген).

25.10.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier