Пошук

Каляндар

 

Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска  


Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях  г. МінскаУ малітоўнай традыцыі грэка-католікаў Беларусі час восенскіх заўпакойных службаў пачынаецца ў Бацькоўскую змітроўскую суботу (у гэтым годзе 19 кастрычніка) і працягваецца да канца актавы Дзядоў (10 лістапада).

У грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска заўпакойныя Службы пройдуць паводле наступнай праграмы:

1.11.2013 – ПЯТНІЦА, гадз. 18:30 – Парафія Праведнага Язэпа і Парафія Св. Мікалая,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай.

2.11.2013 – СУБОТА, гадз. 10:00 – Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі,
Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны д. 7:
Заўпакойная Літургія,
пасля Літургіі Паніхіда на Кальварыйскіх могілках
(на магіле протапрэзбітара Яна Матусевіча).

5.11.2013. – АЎТОРАК, гадз. 18:30 – Парафія Святога Духа
(ніжні храм у Чырвоным касцёле)
Заўпакойная Літургія з Паніхідай.

У суботу 2 .11.13 (Дзяды) душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.

25.10.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier