Пошук

Каляндар

 

“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”  


“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”Апостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроцці) узначаліў святочную сінаксу грэка-католікаў Беларусі.

“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”“СВЯТЛО ВЕРЫ ПРАСВЯТЛЯЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ НАРОДУ”У нядзелю 27 кастрычніка 2014 г., напрыканцы Года веры, Апостальскі Нунцый у Беларусі Уладыка Клаўдзій (Гуджэроцці) наведаў грэка-каталіцкую парафію Святых Кірыла і Мятода ў Баранавічах. На святочную сінаксу (сустрэчу), у якой было адзначана 1150 гадоў пачатку Славянскай Місіі святых Кірыла і Мятода (863-2013), сабраліся прадстаўнікі грэка-каталіцкіх парафіяў Заходняга протапрэзбітарату (дэканата), але прыбылі таксама пілігрымы з Віцебска (Усходні протапрэзбітарат) і Мінска (Цэнтральны протапрэзбітарат).

Сінакса праходзіла пад тытулам “Святло веры” і была інспіраваная зместам энцыклікі “Lumen fidei” (Святло веры) Яго Святасці Папы Францішка.

У супольнаяй малітве былі ўзгаданыя вялікія сведкі веры, пачынаючы ад святых Кірыла і Мятода, праз вялікіх мітрапалітаў Уніяцкай Царквы Іпація Пацея (+1613 г.) і Язэпа Руцкага (уступіў на пасад у 1613 г.), праз святога Язафата да блаславёнага святамучаніка Мікалая Чарнецкага (які быў Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі ў міжваенны час) ды пакутніка экзарха Антона Неманцэвіча (+1942).

Удзельнікі сінаксы з вялікай удзячнасцю прынялі словы Прадстаўніка Святога Айца, які напомніў, што святло веры прасвятляе ўсё жыццё народу, ягоную працу і культуру.

Матэрыял з гэтай падзеі чытайце: http://catholic.by/2/home/news/belarus/gkc...ryl-mjatod.html

Фота бр. Карнэлія Консэка SVD

28.10.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier