Пошук

Каляндар

 

“Японская вечарына” для дзяцей з прытулку  


“Японская вечарына” для дзяцей з прытулкуУ суботу 19 кастрычніка нашую парафію наведалі дзеткі з мясцовага прытулку. Спецыяльна для іх валанцёры Руху св. Мікалая арганізавалі сапраўдную “японскую вечарыну”.

“Японская вечарына” для дзяцей з прытулку“Японская вечарына” для дзяцей з прытулку“Японская вечарына” для дзяцей з прытулкуПад час вечарыны дзеткі мелі магчымасць паўдзельнічаць у японскіх танцах, барацьбе сумо, распісаць вееры японскімі іерогліфамі, заняцца арыгамі, пачаставацца самаробнымі сушы, а таксама даведацца шмат цікавага пра гісторыю і культуру Японіі ды пра японскіх хрысціянскіх святых. 

Кожная парафія - гэта месца сустрэчы чалавека з Богам. Таму вельмі важна, каб да хрысціянскай супольнасці запрашаць дзяцей, асабліва тых, каму так цяжка ў сваім жыцці пабачыць Бога. Яны знаходзяцца ў пачатку свайго нялёгкага шляху і іх жыццёвы выбар залежаць ад таго, ці змогуць яны зараз пабачыць любоў і дабрыню ў Царкве Хрыстовай.

Валанцёры Руху св. Мікалая заклікаюць усіх неабыякавых хрысціян актыўна ангажавацца ў дабрачыннае служэнне дзецям, асабліва пры сваіх парафіях і гатовы аказаць арганізацыйную падтрымку (гл. www.valancer.by)

21.10.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier