Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


13.07.2020

Простая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 12.07.2020

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

12.07.2020
Фота Міколы ШарахаФота Міколы ШарахаУшанаваннем св. Яна Паўла ІІ завяршылася XXVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2020.

На працягу 5-ці дзён у духовай праграме, што праходзіла ў фармаце ан-лайн, прыняло ўдзел больш за 100 ўдзельнікаў.

На святочнай Боскай Літургіі ў Полацку, пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай, у нядзелю 12 ліпеня 2020, сабралося больш за 70 вернікаў з Полацка і Віцебска але прыбылі і пілігрымы з Мінска, Маладзечна, Барысава. Некаторыя з іх прыехалі на роварах, невялікая група прыйшла пешшу.

Удзельнікі святкавання ўшанавалі св. Папу Яна Паўла ІІ - з нагоды 100-годдзе ягонага нараджэння - ды дзякавалі Госпаду за пэрыяд 30-ці год, што прайшоў ад першай адкрытай грэка-каталіцкай Боскай Літургіі ў Беларусі (11.03.1990).
11.07.2020

Святочнае завяршэнне Пілігрымкі “СВЯТЛО ЎСХОДУ” - 2020З а п р а ш э н н е

 

XXVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2020 проходзіць у фармаце ан-лайн.

У духовай праграме прымае ўдзел больш за 100 ўдзельнікаў.

 

Завяршэнне праграмы адбудзецца ў Полацку, пры храме св. Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70)

у Нядзелю, 12 ліпеня 2020

Святочная Боская Літургія ў 11:00 гадз. 

 

Адзначым 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ

 

а таксама 35 год Энцыклікі “Slavorum Apostoli” (2.06.1985)

25 Апостальскага Паслання “Orientale Lumen” (2.05.1995)

і 30 год ад першай адкрытай грэка-католіцкай Боскай Літургіі ў Беларусі (11.03.1990)

11.07.2020
Прынеслі славянам дар Евангелля на роднай мове

Пра славянскіх апосталаў і настаўнікаў святых Кірыла і Мятода і пра энцыкліку Яна Паўла ІІ  “Slavorum Apostoli” расказвае а. Яўген Усошын.


1.Энцыкліку “Slavorum Apostoli”  святы айцец Ян Павел ІІ выдаў у сёмы год свайго пантыфікату - 2 чэрвеня 1985 года.

Гэта энцыкліка прысвечана апосталам славянаў Кірылу і Мятоду – двум братам, якіх нават залічваюць часам да славянаў, настолькі яны звязаныя са славянскімі народамі, але якія на самрэч былі грэкамі. І гэта вельмі важна для дальнейшага нашага разгляду гэтай энцыклікі. 

11.07.2020

“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, Віцебск – Полацк 2020Дзень ІV: 11 ліпеня 2020

 

Духовая праграма: Евангелле паводле св. Яна, 4:1-54.

 

Молімся за хрысціян пераследваных за веру ў Хрыста і вернасць Царкве.

10.07.2020
XXVI ПІЛІГРЫМКА ВІЦЕБСК - ПОЛАЦК,  Малітва за БеларусьСусьветны Ўладару, спрадвечны Божа, Ты ўвесь сьвет стварыў і законы для ўсяго ўстанавіў, кожнаму месца прызначыў, а род людзкі так бясконца палюбіў, што Сына Свайго Адзінароднага паслаў на зямлю, каб усе слухалі Ягоную навуку і, ідучы сьледам за Ім, увайшлі ў Тваё нябеснае валадарства.
Мы, дзеці беларускага народу, як маглі, слухаліся Тваіх загадаў, але дзеля чалавечае слабасьці часта падалі і зьневажалі Цябе сваімі грахамі.
Цяпер молім Цябе шчыра: даруй нам нашыя правіны, нашую нядбайнасьць ў адносінах да сябе і да іншых; даруй таксама тым, хто крыўдзіў нас і зьневажаў.
Барані нас ад крыўды варожае і дай нам і ворагам нашым духа сапраўднае хрысьціянскае любові. Дай нам еднасьць веры, згоду ў грамадзкім і сямейным жыцьці, загаі нашыя асабістыя і народныя раны душы, якія мы самі сабе ўчынілі, або ад непрыяцеляў атрымалі.
У нашым штодзённым жыцьці асьвяці наш розум Тваім евангельскім сьвятлом, каб мы, захоўваючы Твае прыказаньні, перамагалі ўсе цяжкасьці і цярпеньні і заўсёды Цябе бласлаўлялі.
Пашлі беларускаму народу ахвярных слугаў сваіх, якія праведным, сумленным і мудрым жыцьцём і дзейнасьцю вялі б яго да лепшае долі. Дай нам сьвятое духавенства. Блаславі нашы сем’і, каб у кожнай з іх дбалы бацька і ахвярная маці, злучаныя шчырай сьвятой любоўю, выхоўвалі Табе на славу, а Бацькаўшчыне на карысьць сваіх дзетак. Асаблівую ласку дай моладзі, каб яна атрымала глыбокае хрысьціянскае ўзгадаваньне і вырасла на карысных сыноў і дачок свайго народу.
Блаславі нашыя дачасныя дастаткі, ня дай гінуць марна тым талентам, якія Ты пасылаеш у наш народ, але дай ім свабодна разьвіцца і закрасаваць Табе на славу і ўсяму людзтву на карысьць. Блаславі працу сялянаў на ральлі, работнікаў у фабрыках, вучоных, пісьменьнікаў, мастакоў, каб з іхняй дапамогай беларускі народ мог разумна і прыгожа жыць і разьвівацца.
 
Цябе, Усячыстая Багародзіца і нашая нябесная Маці, просім: пакрый нашу краіну Тваім сьвятым покрывам і будзь нашай апякункай і заступніцай. І ты, сьвятая Еўфрасіньня, асьветніца Беларусі, і ўсе сьвятыя заступнікі беларускага народу, маліцеся за нас няспынна, каб мы сталіся народам сьвятым, які выконвае волю Божую і сваё пасланство, і каб мы ўнесьлі свой уклад у агульнае дабро тут на зямлі, а ў прышлым жыцьці атрымалі вечнае шчасьце і няспынна аддавалі славу, пашану і пакланеньне Богу ў Тройцы адзінаму, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
10.07.2020

На шляху да адзінства хрысціянНа шляху духовай Пілігрымкіразважаем пра шлях да адзінства хрысціян

 

Ян Павел ІІ, Orientale Lumen, 4:

 

Да ўсіх Цэркваў Усходу і Захаду дасягае гуканьне людзей нашага часу, што пытаюцца пра сэнс свайго жыцьця. Мы чуем у ім мальбу тых, хто шукае страчанага й забытага Айца (пар. Лк 15:18-20; Ян 14:8). Сучасны чалавек просіць нас указаць яму Хрыста, Які ведае Айца і зьявіў Яго нам (пар. Ян 8:55; 14:8-11).

10.07.2020

“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, Віцебск – Полацк 2020Дзень ІІІ: 10 ліпеня 2020


Духовая праграма:

Евангелле паводле св. Яна, 3:1-36.

 

Молімся за хрысціянскія Цэрквы ў Беларусі, за іх плённае сведчанне Евангелля.

 

З асаблівай увагай разважаем верш з Евангелля паводле Яна 3:16.

9.07.2020

Дзева Марыя прыкладам пазнання і любові БогаУ духовай праграме Пілігрымкі 2020 асаблівае месца мае Найсвятая Дзева Марыя – Маці Ісуса Хрыста і духоўная Маці Ягоных вучняў.

 

Удзельнікам праграмы прапануем разважанне аб пакліканні Дзевы Марыі.

9.07.2020

СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020Матэрыяламі духовай праграмы Пілігрымкі, якая праходзіць у днях 8-12 ліпеня ў фармаце ан-лайн,  карыстаюцца вернікі з разных мясцінаў Беларусі - ад Гародні, Слоніма  ды Бярозаўкі да Гомеля і Чачэрска. Асабістая малітва вернікаў розных канфесій абдымае ўсю Беларусь.

 

Некаторыя вернікі працягваюць малітву ў бліжайшым для іх храме, просяць святаслужыцеляў памаліцца ў іхніх інтэнцыях.

Сёння, у чацвер 9 ліпеня 2020, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне  Боскую Літургію ў дасланых вернікамі інтэнцыях адслужыў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка. 


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier