Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

На шляху да адзінства хрысціян  


На шляху да адзінства хрысціянНа шляху духовай Пілігрымкіразважаем пра шлях да адзінства хрысціян

 

Ян Павел ІІ, Orientale Lumen, 4:

 

Да ўсіх Цэркваў Усходу і Захаду дасягае гуканьне людзей нашага часу, што пытаюцца пра сэнс свайго жыцьця. Мы чуем у ім мальбу тых, хто шукае страчанага й забытага Айца (пар. Лк 15:18-20; Ян 14:8). Сучасны чалавек просіць нас указаць яму Хрыста, Які ведае Айца і зьявіў Яго нам (пар. Ян 8:55; 14:8-11).

 

Гэты заклік мусіць нагадаць Цэрквам Усходу і Захаду пра насьпелую патрэбу засяродзіцца на самым істотным: 

«Мы ня можам стаць перад Хрыстом, Уладаром гісторыі, такімі падзеленымі, якімі мы сталіся на працягу другога тысячагоддзя. Гэтыя падзелы павінны саступіць месца збліжэньню й паразуменьню; раны мусяць быць залечаныя на шляху да адзінства хрысціян».


10.07.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier