Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

“Будзьце мужнымі! Адвагі!”  


Фота Міколы ШарахаФота Міколы ШарахаУшанаваннем св. Яна Паўла ІІ завяршылася XXVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2020.

На працягу 5-ці дзён у духовай праграме, што праходзіла ў фармаце ан-лайн, прыняло ўдзел больш за 100 ўдзельнікаў.

На святочнай Боскай Літургіі ў Полацку, пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай, у нядзелю 12 ліпеня 2020, сабралося больш за 70 вернікаў з Полацка і Віцебска але прыбылі і пілігрымы з Мінска, Маладзечна, Барысава. Некаторыя з іх прыехалі на роварах, невялікая група прыйшла пешшу.

Удзельнікі святкавання ўшанавалі св. Папу Яна Паўла ІІ - з нагоды 100-годдзе ягонага нараджэння - ды дзякавалі Госпаду за пэрыяд 30-ці год, што прайшоў ад першай адкрытай грэка-каталіцкай Боскай Літургіі ў Беларусі (11.03.1990).

Асаблівым духовым дарам для ўдзельнікаў свята былі словы св. Яна Паўла ІІ, якія ён накіраваў да грэка-католікаў Беларусі 7 студзеня 2005 года: “Будзьце мужнымі! Адвагі!”

На завяршэнне вернікі атрымалі блаславенне новай іконай св. Яна Паўла ІІ.

12.07.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier