Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020  


СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020Матэрыяламі духовай праграмы Пілігрымкі, якая праходзіць у днях 8-12 ліпеня ў фармаце ан-лайн,  карыстаюцца вернікі з разных мясцінаў Беларусі - ад Гародні, Слоніма  ды Бярозаўкі да Гомеля і Чачэрска. Асабістая малітва вернікаў розных канфесій абдымае ўсю Беларусь.

 

Некаторыя вернікі працягваюць малітву ў бліжайшым для іх храме, просяць святаслужыцеляў памаліцца ў іхніх інтэнцыях.

Сёння, у чацвер 9 ліпеня 2020, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне  Боскую Літургію ў дасланых вернікамі інтэнцыях адслужыў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка. 

СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020

 

Учора, 8 ліпеня, Боскую Літургію ў храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску адслужылі архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Аляксей Варанко ў саслужэніі дыякана Багдана Сунака.

СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020

 

У бліжайшыя дні месцамі малітвы будуць Брэст, Баранавічы, Ліда, Магілёў, Гомель, Слонім, Маладзечна, Мінск і Полацк.

+ + +

“Міласэрны Госпадзе, пашлі беларускаму народу сьвятое духавенства, блаславі нашы сем'і, каб у кожнай з іх дбалы бацька і ахвярная маці, злучаныя шчырай сьвятой любоўю, выхоўвалі Табе на славу, а Бацькаўшчыне на карысьць сваіх дзетак. Асаблівую ласку дай моладзі, каб яна атрымала глыбокае хрысьціянскае ўзгадаваньне і вырасла на карысных сыноў і дачок свайго народу”.


9.07.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier