Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, Віцебск – Полацк 2020  


“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, Віцебск – Полацк 2020Дзень ІV: 11 ліпеня 2020

 

Духовая праграма: Евангелле паводле св. Яна, 4:1-54.

 

Молімся за хрысціян пераследваных за веру ў Хрыста і вернасць Царкве.

 

+ + +

11 ліпеня – Дзень пакутніцкай сьмерці полацкіх манахаў-базыльянаў (1705)

 

МАЛІТВА АБ ПРАСЛАЎЛЕНЬНІ ПОЛАЦКІХ ПАКУТНІКАЎ: 

Хрысьце Божа наш, ушаноўваем Тваю бясконцую веліч, славім Тваю нязьменную міласэрнасьць. 

Складаем падзяку Табе, што Ты даў нам мужных вызнаўцаў веры - Полацкіх пакутнікаў Якуба, Канстантына, Тэафана, Якуба і Язэпа, у храме Сьвятой Сафіі Мудрасьці Божай ад рук бязбожнага цара загінуўшых. Яны ахвяравалі жыцьцё для сваёй Царквы і сваіх вернікаў. 

Просім Цябе праславіць іх той жа славаю, у якой яны жылі і працавалі ў сваім жыцьці і аддалі яго за Цябе. Праз іх заступніцтва пакорліва Цябе просім аб ласцы …………….. — у надзеі на Тваю міласэрнасьць, што Ты прымеш нашу малітву. 

Бо Ты міласэрны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


11.07.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier