Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


13.02.2021

Прапановы па зменах у Канстытуцыю ад Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ўнесла Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’іЭкспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўнесла прапановы па зменах у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на шосты Усебеларускі народны сход, які распачынаецца 11 лютага ў Мінску.


У склад экспернай рады ўваходзяць Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары: ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч і ксёндз Сяргей Дабрагост MSF, грэка-каталіцкі святар айцец Аляксандр Шыбека, а таксама свецкія актывісты па абароне жыцця: Уладзіслаў Валаховіч, Людміла Чаканава, Надзея Шарко і Іван Пузанаў.

Прапановы датычацца абароны жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці, а таксама традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

12.02.2021

Украінскі каталіцкі ўніверсітэт ладзіць міжнародную канферэнцыю на тэму сацыяльнай этыкі23–26 лютага пройдзе міжнародная канферэнцыя «Цэласнае развіццё чалавека ў лічбавую эпоху: беднасць, міграцыя, пандэмія і ідэя новай сацыяльнай этыкі». Анлайн-форум ладзіць Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (УКУ).


Гэта ўжо трэцяя штогадовая канферэнцыя факультэта Сацыяльных навук УКУ. Упершыню яна будзе праходзіць у фармаце анлайн, таму далучыцца да яе зможа кожны жадаючы. Пра гэта паведамляе рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны RISU са спасылкай на прэс-службу УКУ.

 

Працоўная мова канферэнцыі — англійская.

6.02.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 07.02.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

 
5.02.2021

Папа Францішак: свет без братоў — гэта свет ворагаў4 лютага Папа Францішак узяў удзел у анлайн-сустрэчы, прымеркаванай да першага Міжнароднага дня чалавечага братэрства. У ходзе сустрэчы Пантыфік падкрэсліў тэрміновую неабходнасць будавання братэрства ў эпоху абыякавасці і аддалення сярод людзей.


Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, анлайн-сустрэча была арганізавана па ініцыятыве наследнага прынца Абу-Дабі шэйха Мухамеда бэн Заіда Эль Нахаяна. У ёй бралі ўдзел Вялікі імам універсітэта Аль-Азхар у Каіры шэйх Ахмед Эль Таеб, Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, іншыя рэлігійныя, грамадскія і палітычныя дзеячы.

 

Пантыфік у сваёй прамове падкрэсліў, што братэрства з'яўляецца «новай мяжой чалавецтва», а яго будаванне — «выклік нашага часу».

4.02.2021

Арцыбіскуп Кандрусевіч узяў удзел у сустрэчы з нагоды першага Міжнароднага дня чалавечага братэрства4 лютага ў Саборнай мячэці ў Мінску адбылася міжканфесійная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню чалавечага братэрства, які адзначаўся ўпершыню.


Каталіцкі Касцёл у Беларусі на гістарычнай сустрэчы, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі трох рэлігій Абрагамавай традыцыі — юдаізму, хрысціянства і ісламу, — па запрашэнні арганізатараў прадставіў Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарха супараваджаў ксёндз канонік Францішак Рудзь.

 

Падставай для сустрэчы стаў «Дакумент аб чалавечым братэрстве дзеля міру ва ўсім свеце і добрасуседства», які падпісалі ў 2019 г. Папа Францішак і Вярхоўны імам Аль-Азхара Ахмед Эль Таеб.

3.02.2021

4 лютага ўпершыню будзе адзначацца Міжнародны дзень чалавечага братэрстваПапа Францішак прыме ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня чалавечага братэрства, які будзе ўпершыню адзначацца ў чацвер 4 лютага.


Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Пантыфік далучыцца да ўрачыстай анлайн-сустрэчы, арганізаванай наследным прынцам Абу-Дабі шэйхам Мухамедам бэн Заідам аль-Нахаянам. У ёй будуць удзельнічаць таксама Вялікі імам універсітэта Аль-Азхар у Каіры шэйх Ахмед Эль Таеб і Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

 

У рамках падзеі адбудзецца цырымонія абвяшчэння сёлетніх пераможцаў Прэміі Заіда «Чалавечае братэрства», заснаванай у 2019 г. Яе першымі лаўрэатамі былі Папа Францішак і імам Эль Таеб.

 

Міжнародны дзень чалавечага братэрства абвясціла Генеральная Асамблея ААН у Рэзалюцыі ад 21 снежня 2020 г.

 
2.02.2021
2 лютага - сьвята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста (Стрэчаньне)Згодна з Законам Майсея кожны першародны сын належаў Госпаду на ўспамін вызваленьня выбранага народу з егіпецкай няволі, і таму на 40 дзень пасьля нараджэньня бацькі павінны былі прынесьці яго ў сьвятыню і даць за яго выкуп, устаноўлены Законам. Госпад Ісус Хрыстос быў таксама прынесены ў сьвятыню ягонай Маці і сьв. Язэпам. Для Яго гэты абрад быў першаю сустрэчаю з Ягоным народам у асобах праведнага старца Сімяона, якому было абяцана, што не памрэ пакуль не пабачыць свайго Збаўцы, і прарочыцы Ганны. Адсюль і назва “Сустрэча”.
30.01.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 31.01.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

 
29.01.2021

Дзень ІІІ – свята Трох СвяціцеляўДзень малітвы за евангелізацыйную місію Царквы.

 

30 студзеня Цэрквы візантыйскай традыцыі адзначаюць свята Трох Свяціцеляў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага.

Святкуючы гэта свята, мы з даверай адкрываемся на духоўны вопыт нашых папярэднікаў. Аддаленыя ад іх у часе і прасторы, але блізкія духам, мы спрабуем пераняцца жывой верай Айцоў Царквы.

У малітве ўзгадваем катэхізатараў, лідараў душпастыркага служэння, валянцёраў дабрачыннага і сацыяльнага служэння, лекараў і медпрацоўнікаў…

29.01.2021

На шляху да свята Трох Свяціцеляў – дзень ІIДзень малітвы за семінарыстаў і студентаў

 

29 студзеня, у другі дзень малітваў на шляху да свята Трох Свяціцеляў, узгадваем пакутнікаў – ерархаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, што пацярпелі за Хрыста і Царкву ад бязбожных рэжымаў нацысцкага і сталінскага:
-экзарх Антон Неманцэвіч, езуіт (+6.01.1943, турма СД, Мінск);
-архімандрыт Фабіян Абрантовіч, марыянін (+2.01.1946, турма Бутыркі, Масква);
-Блаславёны біскуп Мікалай Чарнецкі, рэдэмптарыст (+2.04.1959 у Львове, пасля шматгадовага зняволення ў сталінскіх лагерах).


Гэтыя ерархі былі і выдатнымі настаўнікамі моладзі, таму сёння дзень малітвы за ўсіх беларускіх семінарыстаў і студентаў.


“Маючы навучанне Святых Настаўнікаў і пазнаючы прыклад іхняга жыцця, як і ў любой іншай «акадэмічнай школе», мы маем таксама патрэбу ў добрых вучнях. Вучнях, здольных засвоіць Божую навуку і з часам перадаць яе іншым”. (Ераманах Лявонцій Тумоўскі).

 

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier