Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
Арцыбіскуп Кандрусевіч узяў удзел у сустрэчы з нагоды першага Міжнароднага дня чалавечага братэрства
Каталіцкі Касцёл у Беларусі на гістарычнай сустрэчы, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі трох рэлігій Абрагамавай традыцыі — юдаізму, хрысціянства і ісламу, — па запрашэнні арганізатараў прадставіў Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарха супараваджаў ксёндз канонік Францішак Рудзь.
Падставай для сустрэчы стаў «Дакумент аб чалавечым братэрстве дзеля міру ва ўсім свеце і добрасуседства», які падпісалі ў 2019 г. Папа Францішак і Вярхоўны імам Аль-Азхара Ахмед Эль Таеб.
Папа аднавіў заклік, каб дыялог стаў шляхам усеагульнага супрацоўніцтва, а паглыбленне ўзаемнага знаёмства — яго метадам і крытэрыем.
Звяртаючыся да прадстаўнікоў розных рэлігій, дзяржаўнай улады, прэсы і да ўсіх прысутных, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў мусульманскай супольнасці за запрашэнне. Іерарх адзначыў, што на Другім Ватыканскім Саборы Каталіцкі Касцёл «асаблівую ўвагу прысвяціў праблеме яго адносінаў з навакольным светам, у тым ліку з іншымі веравызнаннямі». Арцыбіскуп дадаў, што ў апошні час назіраецца «актывізацыя міжрэлігійнага дыялогу на дабро чалавецтва і з мэтай вырашэння надзённых праблем». Ён нагадаў пра сустрэчу ў 2016 г. Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якія «заклікалі да міру на Блізкім Усходзе», «да сумеснай барацьбы з міжнародным тэрарызмам», «асудзілі парушэнне правоў хрысціянаў». Таксама, па яго словах, дакумент, падпісаны Папам і Вярхоўным імамам Аль-Азхара, «пакліканы стаць арыенцірам у хрысціянска-ісламскіх адносінах», «спрыяць выхаванню новых пакаленняў людзей, якія будуць несці дабро і святло».
«Мы ўсе адказныя за будучыню нашай планеты. Людзі розных веравызнанняў разумеюць, што пашыраецца прастора для іх сумеснай дзейнасці на карысць усяго свету», — адзначыў іерарх. Ён звярнуў увагу, што сацыяльныя вучэнні хрысціянскіх, мусульманскіх і юдэйскіх веравызнанняў утрымліваюць шэраг ўзаемапрымальных палажэнняў. Іх практычнае выкарыстанне, дадаў арцыбіскуп, «будзе спрыяць выпрацоўцы агульных падыходаў для адказу на вострыя і небяспечныя выклікі сучаснасці, стварэння будучыні на маральных каштоўнасцях і ўмацавання міру паміж народамі».
На сустрэчы было вырашана правесці 13 сакавіка Міжканфесійны моладзевы круглы стол на тэму: «Адзіны погляд на сусвет і канструктыўнасць».
Паводле Catholic.by |
|
4.02.2021
|






Сёньняшняе чытаньне:
