Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак: свет без братоў — гэта свет ворагаў  


Папа Францішак: свет без братоў — гэта свет ворагаў4 лютага Папа Францішак узяў удзел у анлайн-сустрэчы, прымеркаванай да першага Міжнароднага дня чалавечага братэрства. У ходзе сустрэчы Пантыфік падкрэсліў тэрміновую неабходнасць будавання братэрства ў эпоху абыякавасці і аддалення сярод людзей.


Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, анлайн-сустрэча была арганізавана па ініцыятыве наследнага прынца Абу-Дабі шэйха Мухамеда бэн Заіда Эль Нахаяна. У ёй бралі ўдзел Вялікі імам універсітэта Аль-Азхар у Каіры шэйх Ахмед Эль Таеб, Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, іншыя рэлігійныя, грамадскія і палітычныя дзеячы.

 

Пантыфік у сваёй прамове падкрэсліў, што братэрства з'яўляецца «новай мяжой чалавецтва», а яго будаванне — «выклік нашага часу».

 

Святы Айцец заўважыў, што братэрства азначае працягнутую да іншага чалавека руку, узаемапавагу, слуханне з адкрытым сэрцам. Яно азначае таксама «трываласць у сваіх перакананнях», якія не могуць станавіцца аб’ектам перамоў.

 

«Мы — браты, народжаныя ад аднаго Айца. Мы маем розную культуру і традыцыі, але ўсе з’яўляемся братамі,— заўважыў Папа Францішак і заахвоціў будаваць братэрства шануючы гэтыя адрозненні. — Свет без братоў — гэта свет ворагаў».

 

Як заўважыў Біскуп Рыма, «вельмі тонкай формай варожасці» з'яўляецца абыякавасць: «Няма патрэбы ў вайне, каб стаць ворагамі. Дастаткова быць абыякавымі».

 

Паводле Catholic.by


5.02.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier