Пошук
Нядзельнае казаньне
|
Нядзеля Крыжапаклонная – Трэцяя нядзеля Вялікага посту |
аўторак
САКАВІКА |
Прапановы па зменах у Канстытуцыю ад Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ўнесла Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і
У склад экспернай рады ўваходзяць Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары: ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч і ксёндз Сяргей Дабрагост MSF, грэка-каталіцкі святар айцец Аляксандр Шыбека, а таксама свецкія актывісты па абароне жыцця: Уладзіслаў Валаховіч, Людміла Чаканава, Надзея Шарко і Іван Пузанаў. Прапановы датычацца абароны жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці, а таксама традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Дапаўненні прапануецца ўнесці ў тры артыкулы асноўнага закона Беларусі:
У пытаннях, якія датычацца сямейных каштоўнасцяў і сямейнай палітыкі, прыярытэтнымі з’яўляюцца нацыянальныя інтарэсы і заканадаўства.
Кожны мае права на жыццё з моманту зачацця і да моманту натуральнай смерці.
Паводле Catholic.by |
13.02.2021
|