Пошук

Каляндар

 

Дзень ІІІ – свята Трох Свяціцеляў  


Дзень ІІІ – свята Трох СвяціцеляўДзень малітвы за евангелізацыйную місію Царквы.

 

30 студзеня Цэрквы візантыйскай традыцыі адзначаюць свята Трох Свяціцеляў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага.

Святкуючы гэта свята, мы з даверай адкрываемся на духоўны вопыт нашых папярэднікаў. Аддаленыя ад іх у часе і прасторы, але блізкія духам, мы спрабуем пераняцца жывой верай Айцоў Царквы.

У малітве ўзгадваем катэхізатараў, лідараў душпастыркага служэння, валянцёраў дабрачыннага і сацыяльнага служэння, лекараў і медпрацоўнікаў…

+ + +

У валадарстве Тваім успомні нас, Госпадзе (Мц 5:3-12)

Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць валадарства нябеснае.

Шчасьлівыя тыя, што тужаць, бо яны суцешацца.

Шчасьлівыя ціхія, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.

Шчасьлівыя тыя, што маюць голад і смагу справядлівасьці, бо яны насыцяцца.

Шчасьлівыя міласэрныя, бо яны зьведаюць міласьць.

Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны ўбачаць Бога.

Шчасьлівыя міратворцы, бо яны будуць звацца сынамі Божымі.

Шчасьлівыя тыя, каго прасьледуюць за праўду, бо іх ёсьць валадарства нябеснае.

Шчасьлівыя вы, калі вас крыўдзяць і прасьледуюць, і кажуць усякую няпраўду на вас дзеля мяне: радуйцеся і цешцеся, бо ўзнагарода ваша ў небе вялікая.


29.01.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier