Пошук

Каляндар

 


25.11.2025
Гісторыя апостальскіх падарожжаў у Турцыю: ад Паўла VI да Льва XЛеў XIV накіруецца ў сваё першае апостальскае падарожжа ў Турцыю з 27 па 30 лістапада 2025 года, адкуль з 30 лістапада па 2 снежня пераедзе ў Ліван. Ён крочыць па слядах сваіх папярэднікаў: Павел VI пабываў у Турцыі ў 1967, Ян Павел II – у 1979, Бэнэдыкт XVI – у 2006 і Францішак – у 2014 годзе.

 

Падарожжа ў Турцыю – гэта вяртанне да вытокаў веры, да каранёў хрысціянства. Папа Леў XIV стане пятым Пантыфікам, які наведае гэтую краіну. Сваё першае апостальскае падарожжа, якое ахоплівае таксама і Ліван, ён распачне менавіта ў Турцыі з нагоды 1700-годдзя першага Нікейскага Сабора, значэнне якога і сёння застаецца актуальным.

25.11.2025
“In unitate fidei”: ліст Папы Льва XIV да 1700-годдзя Нікейскага Сабора“Аднаўленне адзінства паміж хрысціянамі не робіць нас бяднейшымі, а, наадварот, узбагачае нас”, - падкрэсліў Леў XIV у Апостальскім лісце “In unitate fidei” (“У адзінстве веры”), прымеркаваным да 1700-годдзя Нікейскага Сабора.

 

“У адзінстве веры, што абвяшчаецца ад самага пачатку Касцёла, хрысціяне пакліканы ісці ў згодзе, захоўваючы і перадаючы з любоўю і радасцю атрыманы дар. Ён выказаны словамі Сімвала веры: “Верым у Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, Які сышоў з неба дзеля нашага збаўлення”, сфармуляванымі на Нікейскім Саборы – першай экуменічнай падзеі ў гісторыі хрысціянства, якая адбылася каля 1700 гадоў таму”, - гаворыцца на пачатку папскага дакумента. ПОЎНЫ ТЭКСТ АПОСТАЛЬСКАГА ЛІСТА.

21.11.2025

Кардынал Клаўдыё Гуджэроцці: свабода святароў, адкрытасць улады і надзея на ПапуВызваленне двух святароў у Беларусі – гэта канкрэтны вынік дыпламатыі, якая ніколі не зачыняе дзвярэй. Гэта пацвердзіў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці ў эксклюзіўным інтэрв'ю для “Vatican News” пасля вяртання са сваёй паездкі ў краіну.


Акрамя выказвання ўдзячнасці за гэты жэст, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў прыадкрыў змест сваіх размоў на самым высокім узроўні: заклапочанасць мірам ва ўсім свеце, будучыня Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і выказанае беларускімі ўладамі жаданне гістарычнага візіту Папы.

21.11.2025

21 лістапада: Уваход у храм Найсвяцейшай БагародзіцыГэта свята належыць да 12 вялікіх святаў Усходняй Царквы. У гэты дзень Царква адзначае прывядзенне трохгадовай Марыі для жыцця пры Ерусалімскім храме.

 

Звесткі пра падзею Уваходу, якія адсутнічаюць у Святым Пісанні, Царква найперш чэрпае з апакрыфічнага тэксту, вядомага пад назвай "Протаевангелле Якуба". Апокрыф, напісаны ў сярэдзіне ІІ стагоддзя, сведчыць, што маці Багародзіцы – Ганна – дала абяцанне, паводле якога, нарадзіўшы дзіця, прысвеціць яго на служэнне Богу. Таму калі Марыя дасягнула трохгадовага ўзросту, бацькі прывялі дзяўчынку да служэння пры Ерусалімскім храме. 

19.11.2025

Кардынал Гуджэроці – грэка-католікам Румыніі: вы – наш гонарКардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, прыняў удзел у інтранізацыі новага кіраўніка Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 

“Вы – наш гонар, наша надзея і наша любоў”, - сцвердзіў ватыканскі іерарх у прывітальным слове падчас урачыстай літургіі, якая прайшла 15 лістапада 2025 года ў катэдральным саборы Святой Тройцы ў Блажы. Ён запэўніў Румынскую Грэка-Каталіцкую Царкву ў блізкасці Святога Пасада і гатоўнасці Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў аказваць ёй усебаковую падтрымку.

12.11.2025
Леў XIV адзначыў прыклад служэння святога Язафата КунцэвічаНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 12 лістапада 2025 года ў Ватыкане, Папа адзначыў прыклад служэння святога Язафата Кунцэвіча, архіепіскапа Полацкага, які прыняў мучаніцкую смерць у 1623 годзе ў Віцебску.

 

“Сённяшняя літургія ўшаноўвае памяць святога Язафата, біскупа, мучаніка з прычыны яго нястомнай руплівасці аб адзінстве Касцёла. Заахвочваю кожнага ўсведамляць атрыманыя дары ласкі, каб яны былі пастаўлены на службу супольнасці”, - сказаў Папа.

12.11.2025

12 ЛІСТАПАДА - УРАЧЫСТАСЬЦЬ СЬВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТА"Радасна сьвяткуе Царква тваю слаўную ўрачыстасьць, сьвятамучаніку Язафаце, і з вераю шануе цябе.

Ты ж, пастыру наш, не пераставай яе бласлаўляць і маліцца за ўсіх".

(Ліцьця ўрачыстасьці).

11.11.2025

11 лістапада - памяць св. Тэадора Студыта (759–826)Тэадор Студыт быў паслядоўным і прынцыповым прыхільнікам першынства Рымскага Папы ў пытаннях веры. Гэта ярка выявілася падчас двух канфліктаў:

 

Супрацьстаянне іконаборству: Калі візантыйскія імператары-іканаборцы аднавілі ганенні на ўшанаванне ікон, Тэадор, знаходзячыся ў ссылцы, актыўна шукаў падтрымкі ў Папы. Ён накіроўваў у Рым шматлікія лісты, у якіх:

    Адкрыта прызнаваў вышэйшы аўтарытэт Папы як "першага сярод біскупаў" і "каменя, на якім стаіць Царква".

    Заклікаў Рымскага біскупа выступіць суддзёй у спрэчцы і асудзіць ерась іканаборства, што Папы і рабілі.

    Бачыў у Папе апору для абароны праваслаўя ад умяшання свецкай улады.

11.11.2025

ЮБІЛЕЙНАЕ СВЯТКАВАННЕ Ў ПОЛАЦКУУ нядзелю, 9 лістапада 2025 года, у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года.


Боскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі, у саслужэнні святароў Аляксея Варанко з Віцебска, Яўгена Маліноўскага з Маладзечна і дыякана Арцёма Калугіна з Віцебска.

8.11.2025

Клаўдзіу-Лучыян Поп — новы Вярхоўны Архібіскуп Румынскай Грэка-Каталіцкай ЦарквыСінод біскупаў Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які праходзіў на пазачарговай сесіі ў Рыме ў перыяд з 2 па 6 лістапада 2025 года, абраў Клаўдзіу-Лучыяна Попа, цяперашняга епархіяльнага біскупа Клуж-Герла, Архібіскупам і Мітрапалітам Альба-Юліі і Фэгэраша, а таксама Вярхоўным Архібіскупам Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 

Новы Вярхоўны Архібіскуп атрымаў пацвярджэнне абрання ад Святога Айца Льва XIV у адпаведнасці з кананічнымі патрабаваннямі.

 

Інтранізацыя адбудзецца 15 лістапада 2025 года ў галоўным архібіскупскім саборы Святой Тройцы ў Блажы.

 

Паводле сайта https://bisericaromanaunita.ro/


Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.