14 верасня - свята Ўзвышэння св. Крыжа Гасподняга.
🌿 Хрысьце, Слова спрадвечнае, Ты ўстанавіў Царкву Тваю як магутны стоўп, бо Ты заснаваў яе на скале веры: яна застаецца непахіснаю праз усе вякі, і Ты – які, нязьменны, стаўся чалавекам, – прабываеш з ёю да канца дзён. Дзеля гэтага славім і бласлаўляем Цябе, кажучы: «Уладару спрадвечны, слава Табе!»
Жыцьцядайны крыж ласкі Тваёй, які Ты, Госпадзе, дараваў нам, недастойным, прыносім Табе ў маленьні і просім захаваць у супакоі краіну нашую і людзей Тваіх, малітвамі Багародзіцы, адзіны Чалавекалюбча.
(З вершапесьняў Вячэрні Перадсьвяцьця Крыжаўзвышэньня)