Прарок Навум

Прарок Навум – адзін з 12 малых прарокаў, паходзіў з Галілеі. Жыў у VII стаг. да Раства Хрыстовага. Ягоная кніга распавядае пра зьнішчэньне горада Ніневіі за беззаконьні. Гэты горад зьяўляецца сымбалем чалавечай улады, якая збудаваная на падмурках, якіх Бог не прымае. Памёр на 45-м годзе жыцьця і пахаваны ў сваёй роднай зямлі.