Гісторыя чэшскіх святых, такіх як Войцех, Кірыла і Мятод, Ян Непамук і іншыя, вучыць ніколі не губляць даверу да Бога, нават у часы выпрабаванняў і ганенняў, - напісаў Пантыфік у пасланні да ўдзельнікаў чэшскай нацыянальнай пілігрымкі ў Рым.
29 сакавіка 2025 года Зала Друку Святога Пасада абнародавала пасланне Францішка да чэшскіх пілігрымаў, якія прыбылі ў Рым з нагоды Юбілейнага года. У нацыянальнай пілігрымцы, якую ўзначальвае старшыня чэшскага епіскапату, арцыбіскуп Ян Граўбнер, прымае ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек: біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі. |