Пошук

Каляндар

 

Апостальскі Нунцый Архібіскуп Іньяцыё Чэффалія свята св. Андрэя Апостала адзначыў з грэка-католікамі г. Мінска  


Апостальскі Нунцый  Архібіскуп Іньяцыё Чэффалія свята св. Андрэя Апостала адзначыў з грэка-католікамі г. МінскаУ нядзелю, 30 лістапада 2025 г. Архібіскуп Іньяцыё наведаў капліцу грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, у якой на святочную Літургію сабраліся вернікі той жа парафіі разам з вернікамі парафіі Святога Духа. 

 

Боскую Літургію саслужылі апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей (Гаек), протасінкел Яўген Усошын, протапрэзбітар Андрэй Абламейка і дыякан Аляксандр Хахлоў.

 

Архібіскуп Іньяцыё сказаў святочнае казанне, у якім нагадаў, што у той самы час Папа Леў XIV ўдзельнічаў у святочнай Боскай Літургіі, якую ў катэдры св. Юрыя ў Стамбуле служыў Патрыярх Бартламей І. 

 

Святы Апостал Андрэй Першапакліканы, асаблівы Апякун Цэркваў візантыйскай традыцыі,  кліча вернікаў Цэркваў-Сёстраў да суполнага сведчання Евангелля.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"


30.11.2025

Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.