Усхвалім, верныя, святаначальнікаў красу, айцоў славу,
крыніцу цудаў і вялікага заступніка верных, кажучы:
"Радуйся, Міраў ахоўнік, слаўны святаначальнік і стоўп непарушны!
Радуйся, ясны светачу, што асвятляеш усе канцы зямлі цудамі!
Радуйся, сумных боская радасць і пэўны абаронца пакрыўджаных.
Сёння, блаславёны Мікола, не пераставай маліцца Хрысту Богу за тых,
што з вераю і любоўю шануюць цябе
і радасна спраўляюць тваю светлую памяць”.