Пошук

Каляндар

 

Папа Леў XIV у Ліване: візіт да кармелітак усходняга абраду ў Харысе  


Папа Леў XIV у Ліване: візіт да кармелітак усходняга абраду ў ХарысеНа завяршэнне першага дня свайго прабывання ў Ліване Леў XIV здзейсніў кароткі візіт, не прадугледжаны афіцыйнай праграмай яго падарожжа: ён наведаў манастыр кармелітак усходняга абраду ў Харысе.

 

Святы Айцец накіраваўся да манахінь адразу пасля сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, якая прайшла 30 лістапада 2025 года ў Прэзідэнцкім палацы ў Бейруце.

 

Візіт Льва XIV працягваўся каля паўгадзіны. Папа асабіста прывітаў кожную з манахінь і нагадаў пра значэнне трох слоў, якія ляжаць у аснове іх паклікання: пакора, малітва і ахвяра. Сустрэча завяршылася супольнай малітвай “Ойча наш” і благаслаўленнем усім прысутным.


Харыса – духоўны цэнтр ліванскай каталіцкай супольнасці. Горад знаходзіцца за 20 кіламетраў ад Бейрута і вядомы перадусім сваім марыйным санктуарыем, заснаваным у 1904 годзе з нагоды 50-годдзя абвяшчэння догмата аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

У 1962 годзе у Харысе быў урачыста адкрыты манастыр Кармель Маці Божай і Адзінства – манаская супольнасць кармелітак усходняга абраду, асаблівая місія якіх – малітва аб адзінстве хрысціян. Манастыр адыгрывае важную ролю ў экуменічнай дзейнасці кармеліцкага ордэна. Падчас сваіх падарожжаў у Ліван яго наведвалі Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XIV.

 

Аляксандр Панчанка - Vatican News


2.12.2025

Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.