Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


30.03.2023

Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі30 сакавіка 2023 года Святы Айцец Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў Ардынарыем гэтай Апостальскай Адміністратуры Высокадастойнага архімандрыта Яна Сяргея Гаека МІС (без біскупскага сана), які да гэтага часу быў Апостальскім візітатарам для гэтых вернікаў.

 

Пра вышэйзгаданае прызначэнне было паведамлена ў Рыме сёння, 30 сакавіка 2023 года, а 12-й гадзіне (па цэнтральнаеўрапейскім часе).

30.03.2023

МОЛІМСЯ ЗА ЗДАРОЎЕ ПАПЫ ФРАНЦІШКАПапа Рымскі Францішак знаходзіцца ў бальніцы "Джэмелі" ў Рыме ў сувязі з планавай праверкай стану здароўя, паведамляе Vatican News са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Святога Пасаду Матэа Бруні.

 

"Святы Айцец адправіўся ў бальніцу "Джэмелі" для некаторых раней запланаваных аглядаў", – сказаў Бруні.

 

У сераду раніцай (29.03.2023) Папа прысутнічаў на ўсеагульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, зазначаецца ў паведамленні.

 

Пазней у Ватыкане ўдакладнілі, што ў Пантыфіка дыягнаставалі рэспіраторную інфекцыю. Каранавірус урачы выключылі, але некалькі дзён Францішак прабудзе ў стацыянары.

30.03.2023

Перадпасхальныя рэкалекцыі грэка-каталіцкіх парафіяў г. Мінска (II)Праводзіць протапрэзбітар Яўген Усошын (Мінск).

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы (храм: вуліца Арджанікідзе, 6)

 

30.03.2023, ЧАЦВЕР, гадз. 18:30 - Боская Літургія і Рэкалекцыйная навука

- святая Споведзь

 

31.03.2023, ПЯТНІЦА, гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў і Рэкалекцыйная навука

- святая Споведзь

 

1.04.2023, СУБОТА, гадз. 10:00 - Боская Літургія і Рэкалекцыйная навука

- святая Споведзь

28.03.2023
Візіт ватыканскага кардынала ў СлавакіюСвой трохдзённы візіт у Славакію 28 сакавіка 2023 года пачаў кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству.

 

Іерарх прыехаў па запрашэнне ўпаўнаважанага ўрада Славакіі па справах свабоды рэлігіі і веравызнання Анны Заборскай. Ён наведае Кошыцы, Міхалоўцы, Прэшаў і Браціславу.

28.03.2023

УСПАМІН СВ. МЯТОДА, АПОСТАЛА СЛАВЯН 2023 Сёлета спаўняецца 1160 гадоў з пачатку місіі святых Кірыла і Мятода сярод славян. Гэта дата вызначае ход душпастырскай праграмы ў Грэка-Каталіцкай Царкве ў Беларусі ў 2023 годзе. 

 

У гэтым "Годзе свв. Кірыла і Мятода" "знешняе" святкаванне спачыну св. Мятода Архібіскупа Мараўскага адзначаем 30 сакавіка а не 6 красавіка, паколькі ў той дзень прыпадае Вялікі чацвер.

28.03.2023

Запрашаем на лекцыю​ “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XVI–XVIІІ​ стст.)”Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на лекцыю, якая пазнаёміць з найбольш важнымі падзеямі гісторыі хрысціянства ў XVI–XVIІІ стст. на беларускіх землях.

 

На лекцыі можна будзе:

  • пазнаёміцца са шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства;
  • адкрыць для сябе асаблівасці розных канфесій;
  • убачыць рэдкія архіўныя здымкі і артэфакты.
27.03.2023

ДАБРАВЕШЧАННЕ - Свята Божага Слова ў Полацку. За дар Божага Слова дзякавалі Богу маладыя хрысціяне25-26 сакавіка 2023 г. грэка-каталіцкая парафія ў Полацку арганізавала  Дні ўдзячнасці за Слова Божае. 

 

У суботу, 25 сакавіка, у сам дзень свята Дабравешчання Багародзіцы (Звеставання Гасподняга) Боскую Літургію ў парафіяльным храме ўзначаліў протапрэзбітар Аляксандр Шаўцоў. У казанні, пасля Заамвоннай малітвы архімандрыт Сяргей (Гаек) звярнуў увагу прысутных вернікаў на асаблівы "духовы фенамен" гораду Полацка, у якім Слова Божае гучала ўжо ў тыя часы, калі Цэрквы Усходу і Захаду былі ў Еднасці. Архімандрыт заахвоціў так сама вернікаў да падзякі Богу за "подзвіг" усіх перакладчыкаў і выдаўцаў (розных канфесій), якія - пачынаючы з Францішка Скарыны - клапаціліся, каб на Беларускіх Землях Божае Слова дайшло да шырокіх кругоў людзей. 

26.03.2023
Святы Пасад просіць у Вялікую Пятніцу дапамагчы Святой ЗямліСвяты Пасад заклікаў падтрымаць хрысціян Святой Зямлі. Як і кожны год, у Вялікую Пятніцу ва ўсіх каталіцкіх храмах свету будуць збірацца ахвяраванні на гэтую мэту.

 

У лісце, накіраваным з гэтай нагоды, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў нагадаў пра землятрус, які адбыўся сёлета на Блізкім Усходзе. Хрысціяне, якія і так ужо думалі аб ад'ездзе з прычыны вайны, цяпер вымушаны былі пакінуць свае дамы.

24.03.2023

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2023 годаШаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты!

 

27 кастрычніка 2021 года Папа Францішак благаславіў званы, якія маюць імя «Голас ненароджаных». Святы Айцец першы сімвалічна ўдарыў у гэтыя званы, выказаўшы пры гэтым такое пажаданне: «Няхай іх гучанне абвяшчае свету Евангелле жыцця, абуджае сумленні і памяць пра ненароджаных. Даручаю вашай малітве кожнае зачатае дзіцё, чыё жыццё, дадзенае Богам, — святое і недатыкальнае» (Папа Францішак, Агульная аўдыенцыя 27 кастрычніка 2021 г.).

23.03.2023

Папа Францішак заклікаў ва ўрачыстасць Звеставання Пана зноў прысвяціць свет Беззаганнаму Сэрцу МарыіНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 22 сакавіка прайшла на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак звярнуўся з заахвочваннем, каб кожны вернік і кожная супольнасць прысвяцілі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў інтэнцыі Касцёла і ўсяго чалавецтва.


«У суботу будзе святкавацца ўрачыстасць Звеставання Пана, і ў думках мы вяртаемся да 25 сакавіка мінулага года, калі Касцёл і чалавецтва, а асабліва Расія і Украіна, у еднасці з усімі біскупамі свету былі прысвечаны Беззаннаму Сэрцу Марыі. Не стамляймася даручаць справу міру Каралеве супакою.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier