ДАБРАВЕШЧАННЕ - Свята Божага Слова ў Полацку. За дар Божага Слова дзякавалі Богу маладыя хрысціяне
25-26 сакавіка 2023 г. грэка-каталіцкая парафія ў Полацку арганізавала Дні ўдзячнасці за Слова Божае.
У суботу, 25 сакавіка, у сам дзень свята Дабравешчання Багародзіцы (Звеставання Гасподняга) Боскую Літургію ў парафіяльным храме ўзначаліў протапрэзбітар Аляксандр Шаўцоў. У казанні, пасля Заамвоннай малітвы архімандрыт Сяргей (Гаек) звярнуў увагу прысутных вернікаў на асаблівы "духовы фенамен" гораду Полацка, у якім Слова Божае гучала ўжо ў тыя часы, калі Цэрквы Усходу і Захаду былі ў Еднасці. Архімандрыт заахвоціў так сама вернікаў да падзякі Богу за "подзвіг" усіх перакладчыкаў і выдаўцаў (розных канфесій), якія - пачынаючы з Францішка Скарыны - клапаціліся, каб на Беларускіх Землях Божае Слова дайшло да шырокіх кругоў людзей.
 У нядзелю, 26 сакавіка праграма падзячнай малітвы працягвалася. Пасля Боскай Літургіі семінарыст Цігран Латышаў перадаў вернікам падарак ад братоў пратэстантаў з Кобрына - ілюстраваную Кнігу-комікс "Добро и зло".
Служэнне перадачы гэтай кнігі працягнулася сярод модазі, якая наведвае рыма-каталіцкі касцёл св. Андрэя Баболі. Такім чынам Кніга-комікс біблейскіх гісторыяў дайшла да рук маладых людзей. Можна спадзявацца, што яе змест дойдзе і да маладых сэрцаў.
|