Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на лекцыю, якая пазнаёміць з найбольш важнымі падзеямі гісторыі хрысціянства ў XVI–XVIІІ стст. на беларускіх землях.
На лекцыі можна будзе:
- пазнаёміцца са шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства;
- адкрыць для сябе асаблівасці розных канфесій;
- убачыць рэдкія архіўныя здымкі і артэфакты.
Прапануецца аўтарскае бачанне гістарычных працэсаў развіцця хрысціянскіх канфесій на нашых землях. Прадугледжаны віктарыны, цікавыя пытанні і заданні, а таксама падарункі.
Лектар: навуковы супрацоўнік Павел Каралёў.
Лекцыя № 3 “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XVI–XVIІІ стст.)” адбудзецца 28 сакавіка (аўторак) у 18:15.
Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск
Уваход вольны. Будзем удзячныя за ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:
Банкаўскія рэквізіты:
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X
Паводле https://samaranin.by/