Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак заклікаў ва ўрачыстасць Звеставання Пана зноў прысвяціць свет Беззаганнаму Сэрцу Марыі  


Папа Францішак заклікаў ва ўрачыстасць Звеставання Пана зноў прысвяціць свет Беззаганнаму Сэрцу МарыіНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 22 сакавіка прайшла на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак звярнуўся з заахвочваннем, каб кожны вернік і кожная супольнасць прысвяцілі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў інтэнцыі Касцёла і ўсяго чалавецтва.


«У суботу будзе святкавацца ўрачыстасць Звеставання Пана, і ў думках мы вяртаемся да 25 сакавіка мінулага года, калі Касцёл і чалавецтва, а асабліва Расія і Украіна, у еднасці з усімі біскупамі свету былі прысвечаны Беззаннаму Сэрцу Марыі. Не стамляймася даручаць справу міру Каралеве супакою.

 

Таму я хачу запрасіць кожнага верніка і супольнасць, асабліва малітоўныя групы, кожны год 25 сакавіка аднаўляць акт прысвячэння Багародзіцы, каб Яна, наша Маці, захавала ўсіх у еднасці і міры»,— сказаў Святы Айцец, дадаўшы, каб не забывацца ў гэтыя дні пра змучаную Украіну, якая так моцна церпіць.

 

Паводле Catholic.by


23.03.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier