Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


21.08.2025

8-26 жніўня 2025: ПРАЦЯГВАЕЦЦА ІV УСЕБЕЛАРУСКІ ХРЭСНЫ ХОД "Жыровічы - Мінск"18 жніўня 2025 года з Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра выйшаў IV Усебеларускі хрэсны ход "Жыровічы - Мінск" (арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па развіцці паломніцтва). 

 

Паломніцтва пачалося Боскай Літургіяй ва Успенскім саборы манастыра, пасля якой архібіскуп Навагрудскі і Слонімскі Высокапраасвяшчэнны Уладыка Гурый накіраваў архіпастырскае слова да паломнікаў і ўзначаліў пачатак малітоўнага шэсця. 

20.08.2025

Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міруНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 жніўня 2025 года ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў правесці ў бліжэйшую пятніцу Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў свеце.

 

Леў XIV нагадаў, што 22 жніўня 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Ён заклікаў “усіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб Ён падарыў нам мір і справядлівасць і каб ацёр слёзы тых, хто пакутуе з прычыны ўзброеных канфліктаў, якія трываюць”.

16.08.2025
Біскуп Алег Буткевіч запрашае на ўрачыстасці ў БраслаўНа ўрачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Валадаркі Азёраў у Браславе, якія пройдуць 22 і 23 жніўня 2025 года пад дэвізам «З Марыяй да Бога — шлях надзеі», шчыра запрашае Віцэ-старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Алег Буткевіч.
16.08.2025
Папа Леў XIV: Дзева Марыя – ікона надзеі для сваіх дзяцейКалі шлях становіцца няпэўным і цяжкім – узнімем вочы, паглядзім на Марыю і зноў знойдзем надзею, якая не падвядзе, - заклікаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якую правёў 15 жніўня 2025 года ў Кастэль-Гандольфа.

 

“Айцы Другога Ватыканскага Сабору пакінулі нам цудоўны тэкст пра Панну Марыю, які мне прыемна перачытаць разам з вамі сёння, калі святкуем урачыстасць Яе Унебаўзяцця ў хвалу неба.

16.08.2025

У свята Успення прапануем вашай увазе разважанні а. Роберта Тафта аб Багародзіцы і Яе месцы ў нашам духоўным жыцці. Падкаст сканчваецца чытаннем літургічных тэкстаў на свята Ўспення.

 

14.08.2025

ДЭКАДА ЎШАНАВАННЯ БАГАРОДЗІЦЫ: 13-15-22 ЖНІЎНЯ13 жніўня: Дзень ўшанавання Мінскай Іконы Багародзіцы; 

15 жніўня: свята Ўспення Найсвяцейшай Багародзіцы;      

22 жніўня Дзень ўшанавання Браслаўскай Іконы Багародзіцы.

 

Трапар (гл. 1). Дзявоцтва захаваўшы ў сынараджэньні Тваім, / ва Ўспеньні Тваім сьвету не пакінула Ты, Багародзіца: / да жыцьця  пераставілася Ты, / будучы Маці Жыцьця, // і малітвамі Тваімі выбаўляеш ад сьмерці душы нашыя.

14.08.2025

Старонкі гісторыі. Святы Максімільян Кольбэ ў ГроднеЗ 1922 па 1926 год у Гродне жыў адзін з самых вядомых у свеце каталіцкіх святых – айцец Максімільян Марыя Кольбэ, польскі францішканін, які добраахвотна аддаў сваё жыццё за невядомага яму чалавека, асуджанага на смерць у нацысцкім канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц у жніўні 1941 года.

 

Гродзенскі перыяд служэння Максімільяна Кольбэ быў важным этапам яго біяграфіі. Святы прычыніўся да адраджэння мясцовага францішканскага кляштара, у якім зноў пачало віраваць жыццё пасля ліхалецця пераследу Касцёла на гэтай зямлі. У горадзе над Нёманам Максімільян Кольбэ разгарнуў сваю буйную выдавецкую дзейнасць, жадаючы паставіць на службу Багародзіцы каталіцкія друкаваныя выданні з мільённымі накладамі.

13.08.2025

Папа: маліцца за мір праз заступніцтва святога Максімільяна КольбэНапярэдадні ўспаміну святога Максімільяна Кольбэ, які будзе адзначацца ў Касцёле 14 жніўня, Папа Леў XIV нагадаў пра прыклад яго мужнай веры і заклікаў маліцца праз яго заступніцтва за мір.

 

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 13 жніўня 2025 года ў Зале Паўла VI у Ватыкане, Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Польшчы, згадаўшы пра іх вялікага суайчынніка.

13.08.2025

13 жніўня ДЗЕНЬ МЕНСКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫТрапар. На водах Сьвіслачы / зьявілася Ты, Беззаганная Дзева, / ад Царграда да Кіева / Богам сьцеражонаму гораду Менску ласку паказаўшы; / прасьвяці нас грэшных зьзяньнем Сваім, / зьяві, як заўсёды, сілу Сваю, / уратуй нас заступніцтвам Сваім / і выбаў ад напасьцяў варожых, / бо Цябе як неадольную сьцяну і адзіную надзею маем. 

 

Кандак.Падзяку прыносяць слугі Твае да Цябе, Багародзіца, / за ўсё, чым дабрадзейнічала Ты гораду нашаму, / з глыбіні душы клічам да Цябе: / не супыняй, Уладарка, да Сына Твайго і Бога нашага матчынымі малітвамі / падаваць усё добрае і выратавальнае / ўсім, хто з вераю і любоўю ўсклікае да Цябе: / радуйся, Дзева, хрысьціянаў хвала.

11.08.2025
Біскуп Ныкель: Юбілейны год – час, каб вярнуцца да БогаЮбілейны год – не толькі літургічная ці сімвалічная падзея, але і глыбокі духоўны шанец, - адзначыў біскуп Кшыштаф Ныкель, рэгент Апостальскай пенітэнцыярыі, у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву KAI.

 

Іерарх перакананы, што самае галоўнае падчас Юбілею – гэта “прагненне змяніць сваё жыццё на лепшае”. “А гэта можа здарыцца толькі тады, калі адбудзецца сустрэча з Езусам Хрыстом – Тым, хто ёсць Дарогай, Праўдай і Жыццём. Гэта Ён адорвае нас бязмежнай, безумоўнай любоўю і міласэрнасцю”, - сказаў рэгент, падкрэсліваючы, што “Юбілей – час для роздуму, удзячнасці і рашэння жыць лепш”.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier