8-26 жніўня 2025: ПРАЦЯГВАЕЦЦА ІV УСЕБЕЛАРУСКІ ХРЭСНЫ ХОД "Жыровічы - Мінск"
18 жніўня 2025 года з Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра выйшаў IV Усебеларускі хрэсны ход "Жыровічы - Мінск" (арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па развіцці паломніцтва).
Паломніцтва пачалося Боскай Літургіяй ва Успенскім саборы манастыра, пасля якой архібіскуп Навагрудскі і Слонімскі Высокапраасвяшчэнны Уладыка Гурый накіраваў архіпастырскае слова да паломнікаў і ўзначаліў пачатак малітоўнага шэсця.
За 9 дзён паломнікі пройдуць 250 кіламетраў. Іх маршрут традыцыйна праходзіць праз 4 епархіі і 21 храм.
Завершыцца гэты хрэсны ход у свята Мінскай Іконы Багародзіцы - 26 жніўня Боскай Літургіяй ля сцен Свята-Духава кафедральнага сабора ў горадзе Мінску.
Гэта сапраўдная пілігрымка мужнага сведчання веры. Дзень пілігрымаў пачынаецца вельмі рана: Боская Літургія ў 05:30 (21 жніўня Літургія нават у 04:00 і шлях 40,5 км).
Суправаджаем паломнікаў нашай братэрскай малітвай.
Паводле тэлеграм-канала "Всебелорусский крестный ход"
|