Біскуп Алег Буткевіч запрашае на ўрачыстасці ў Браслаў
На ўрачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Валадаркі Азёраў у Браславе, якія пройдуць 22 і 23 жніўня 2025 года пад дэвізам «З Марыяй да Бога — шлях надзеі», шчыра запрашае Віцэ-старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Алег Буткевіч.
Праграма ўрачыстасцяў у Браславе
22 жніўня, пятніца
16.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў 18.00 — канферэнцыя «Марыя — надзея Касцёла» (айцец Міхаіл Цвячкоўскі МІС); 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй); 21.00 — Акафіст (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы); 21.30 — Крыжовы шлях; 22.30 — малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом; 23.15 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай, ружанцовая малітва.
23 жніўня, субота
00.00 — святая Імша (узначаліць Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі); 02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (прыватная малітва); 07.00 — святая Імша на лацінскай мове; 08.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі; 09.00 — Ружанцовая малітва, споведзь; 11.30 — урачыстая святая Імша з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа. Прамая трансляцыя на Беларускім тэлебачанні.
З Глыбокага ў Браслаў арганізуецца пешая пілігрымка, якая распачне свой шлях 20 жніўня святой Імшой у 7.00. Кіраўнік — ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч.