Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


30.12.2011
БЕРЛІН – 34-я еўрапейская сустрэча моладзі TAIZE’ З 28 снежня б. г. па 1 студзеня 2012 г. на тэрыторыі 160 берлінскіх парафій (розных хрысціянскіх канфесій) праходзяць сумесныя малітвы, семінары, разважанні на разнастайныя сацыяльныя і духоўныя тэмы, у якіх прымае ўдзел моладзь з розных краін Еўропы, у тым ліку з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краінаў СНД.

Міжнародная сустрэча моладзі пад эгідай Супольнасці Тэзэ ўпершыню праходзіць у аб’яднаным Берліне. У 1986 г. падобная сустрэча была арганізавана ва Ўсходнім Берліне. Улады ГДР дазволілі яе правесці пры ўмове, што “ніхто не прыдзе з Захаду”. Тады ў Сустрэчы прынялі ўдзел 6 тысяч чалавек.
27.12.2011
УСПАМІН ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПА – ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТАУ гэтым годзе Сабор (гр. synaxis) Найсвяцейшай Багародзіцы і Памяць Праведнага Язэпа святкаваліся ў той самы дзень – 26 снежня. Такім чынам свята нашай парафіі мела асаблівы характар.

Боскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар БГКЦ, у саслужэнні душпастыраў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў: протапрэзбітара Яўгена Усошына, ераманаха Пахомія (Кавалёва) ды а. Аляксандра Шыбекі. Асаблівым госцям Свята быў ераманах ЛявонціЙ (Тумоўскі), актуальна дактарант у Рыме. Ён жа прамовіў святочнае казанне.
26.12.2011
МАЛАДЗЕЧНА, 20-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙГрэка-каталіцкая парафія адзначае 20 год аднаўлення адкрытай душпастырскай дзейнасці.

25 снежня 2011, у першы дзень Свята Раства Хрыстовага, Боскую Літургію ў парафіяльным храме Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладзечне адслужыў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). Пасля Літургіі Архімандрыт раздзяліў святочную прасфору з парафіянамі. Гэта была служба падзякі Богу за 20-годдзе аднаўлення душпастырскай дзейнасці Маладзечанскай грэка-каталіцкай парафіі.

У рамках падрыхтоўкі да Юбілею ў нядзелю - 18 снежня 2011 г. адбылася перадкалядная сустрэча-катэхеза дзяцей і бацькоў, да якіх завітаў святы Мікалай. Сустрэчу правёў парафіяльны душпастыр а. Алесь Шыбека.
25.12.2011
ДЗЕЦІ  АДСВЯТКАВАЛІ  РАСТВО ХРЫСТОВАСвята Раства Хрыстовага – таямнічае і вельмі цёплае свята, нягледзячы на снежаньскія халады і сцюжу. Асабліва любяць гэтае свята дзеці.
25 снежня 2011 г., у першы дзень Раства Хрыстовага, у нашым душпастырскім Цэнтры св. Язэпа ў Мінску адбылася святочная праграма для дзяцей з парафіі Праведнага Язэпа і парафіі св. Мікалая.

Пасля святочнай Боскай Літургіі дзеці і моладзь сабраліся, каб паглядзець інсцэнізаваную батлейку “Стаська выкрадае Дзіцятка Ісуса”, а таксама паспяваць калядкі і атрымаць доўгачаканыя падарункі.
25.12.2011
Захавайма ня толькі веру, але і традыцыі бацькоўКалядны зварот да вернікаў Апостальскага візытатара для беларусаў грэка-католікаў замежжа протаярэя Аляксандра Надсана.

Cорак гадоў таму я наведаў першы раз Амэрыку. Быў якраз перадкалядны час. Што мяне ўразіла амаль адразу пасьля высадкі з самалёта ў Нью-Ёрку, гэта рэклямы на ўсіх вялікіх крамах і ўстановах з пажаданьнямі Merry Christmas (Вясёлых Калядаў), і тут жа побач Happy Hanuka (Вясёлай Ханукі).
24.12.2011
Пастырскае СловаПастырскае Слова
Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
на сьвята Раства Хрыстовага 2011 году і на Новы 2012 Год Гасподні


Вялебныя Айцы Сьвятаслужыцелі!
Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!


Вось Бог наш, і няма іншага роўнага Яму.
Ён нарадзіўся ад Дзевы і жыў сярод людзей.

(Служба Раства Хрыстовага, Трэцяя гадзіна).
23.12.2011
БОЖАЕ НАРАДЖЭНЬНЕ Ў ПРАЗЕГрэка-каталіцкае набажэнства 25 сьнежня 2011 г.

Рэдакцыя сайта перадае інфармацыю атрыманую ад грэка-каталіцкай Супольнасьці ў г. Прага.

* * *

Хрыстос Нараджаецца! Яго Слаўце!

Дарагія Браты і Сёстры!

Запрашаю адсьвяткаваць разам Божае Нараджэньне.
Боская Літургія адбудзецца ў нядзелю, 25 сьнежня, аб 11-й гадзіне, у царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech).
Перад службай будзе магчымасьць для Споведзі.

У 12:30 - 14:00 запрашаем на дзіцячую Калядную ялінку.
( Абяцаў завітаць Сьв. Мікола з падарункамі...)

Ваш у Хрысьце
айцец Андрусь Абламейка.
23.12.2011
РАСТВО ХРЫСТОВАРасклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

СУБОТА, 24 снежня – Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа – вул. Арджанікідзэ д. 6
гадз. 18:00 – Боская Літургія св. Яна Залатавуснага
(для парафіі Праведнага Язэпа і парафіі св. Мікалая Цудатворцы)
Дзяленне каляднай прасфорай

Чырвоны касцёл – ніжні храм
гадз. 21:00 – Боская Літургія св. Яна Залатавуснага
(для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафіі Святога Духа)


НЯДЗЕЛЯ, 25 снежня – Раство Госпада Нашага Ісуса Хрыста

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа – вул. Арджанікідзэ д. 6
гадз. 12:00 – Боская Літургія Раства Хрыстовага
(для парафіі Праведнага Язэпа і парафіі св. Мікалая Цудатворцы)
Батлейка для дзяцей

Чырвоны касцёл – ніжні храм
гадз. 11:00 – Боская Літургія Раства Хрыстовага
(для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі)
Каляднае святкаванне дзяцей

гадз. 18:00 – Боская Літургія Раства Хрыстовага
(для парафіі Святога Духа)

ПАНЯДЗЕЛАК, 26 снежня – Сабор Найсв. Багародзіцы,
Свята св. Язэпа


Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа – вул. Арджанікідзэ д. 6
Парафіяльнае свята Праведнага Язэпа
гадз. 18:30
– Святочная Боская Літургія
Калядная куцця

Запрашаюцца вернікі ўсіх мінскіх парафіяў
22.12.2011
Раство Хрыстова на тэлебачанніРасклад калядных перадач на беларускіх каналах

У гэтыя выхадныя католікі ўсяго свету адзначаюць свята Божага Нараджэння. Па добрай традыцыі, асноўныя святочныя набажэнствы з Беларусі і Ватыкана будуць трансліравацца і на каналах беларускага тэлебачання.
24 снежня (субота)
° 06.35 — перадача «Існасць» (Беларусь-1)
° 21.50 — прамая трансляцыя ўрачыстага набажэнства ў вігілію Нараджэння Хрыста з мінскай рыма-каталіцкай архікатэдры (Беларусь-1). Віншавальныя словы каталіцкіх ерархаў.
° 23.50 — прамая трансляцыя ўрачыстай святой Імшы з Ватыкана, якую ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI (Беларусь-1)
25 снежня (нядзеля)
° 08.50 — каляднае віншаванне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча (Беларусь-1);
° 09.20 — перадача «Размова са святаром» (Беларусь-2)
° 16.55 — трансляцыя каляднага паслання Святога Айца «Urbi et orbi» («Гораду і свету») (Беларусь-2).
Жадаем прыемнага прагляду!

Паводле Catholic.by
22.12.2011
Перадкаляднае чуванне моладзі г. Мінска“Прымай, Віфлееме, Хрыста, Які прыходзіць да Цябе,
рыхтуйся пячора змясціць у сабе Незмяшчальнага”.
(Канон, песня 1)


* * * * *
Моладзь грэка-каталіцкіх парафіяў г. Мінска запрашае ўсіх жадаючых (ня толькі маладых) на Перадкаляднае малітоўнае чуванне (паводле візантыйскай традыцыі), якое пройдзе ў нашым душпастырскім Цэнтры св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст. метро “Аўтазаводская”) ў пятніцу 23 снежня 2011 г. у 18:30.

У праграме чування Вялікія кананічныя гадзіны з біблійнымі чытаннямі і разважаннямі ды дзяленне каляднай прасфорай.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier