Пошук

Каляндар

 

УСПАМІН ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПА – ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТА  


УСПАМІН ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПА – ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТАУ гэтым годзе Сабор (гр. synaxis) Найсвяцейшай Багародзіцы і Памяць Праведнага Язэпа святкаваліся ў той самы дзень – 26 снежня. Такім чынам свята нашай парафіі мела асаблівы характар.

УСПАМІН ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПА – ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТАУСПАМІН ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПА – ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТАУСПАМІН ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПА – ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТАУСПАМІН ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПА – ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТАБоскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар БГКЦ, у саслужэнні душпастыраў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў: протапрэзбітара Яўгена Усошына, ераманаха Пахомія (Кавалёва) ды а. Аляксандра Шыбекі. Асаблівым госцям Свята быў ераманах ЛявонціЙ (Тумоўскі), актуальна дактарант у Рыме. Ён жа прамовіў святочнае казанне.

У свяце нашай парафіі ўдзельнічалі так сама вернікі другіх мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў.

Святочная Літургія закончылася малітвай за Беларусь ды спевам “Многіе леты” царкоўным Ерархам, усім вернікам ды ўсім дабрадзеям Парафіі.
Пасля Боскай Літургіі ды ўшанавання Іконы Праведнага Язэпа (якую ў 2008 г. асвяціў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы Бенядыкта XVI - Кардынаў Тарчызіо Бэртонэ) удзельнікі свята былі запрошаныя на супольную калядную куццю і спеў калядак.

27.12.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier