БОЖАЕ НАРАДЖЭНЬНЕ Ў ПРАЗЕ
Грэка-каталіцкае набажэнства 25 сьнежня 2011 г.Рэдакцыя сайта перадае інфармацыю атрыманую ад грэка-каталіцкай Супольнасьці ў г. Прага. * * * Хрыстос Нараджаецца! Яго Слаўце!Дарагія Браты і Сёстры!Запрашаю адсьвяткаваць разам Божае Нараджэньне. Боская Літургія адбудзецца ў нядзелю, 25 сьнежня, аб 11-й гадзіне, у царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech). Перад службай будзе магчымасьць для Споведзі. У 12:30 - 14:00 запрашаем на дзіцячую Калядную ялінку. ( Абяцаў завітаць Сьв. Мікола з падарункамі...) Ваш у Хрысьце айцец Андрусь Абламейка.
|