Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


25.10.2013
Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях  г. МінскаУ малітоўнай традыцыі грэка-католікаў Беларусі час восенскіх заўпакойных службаў пачынаецца ў Бацькоўскую змітроўскую суботу (у гэтым годзе 19 кастрычніка) і працягваецца да канца актавы Дзядоў (10 лістапада).
25.10.2013
“Святло веры 2013” – у нядзелю Апостальскі Нунцый наведае грэка-католікаў ў БаранавічахУ нядзелю 27 кастрычніка 2013 г. Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроцці) наведае грэка-каталіцкую парафію святых Кірылы і Мятода ў Баранавічах.

Прадстаўнік Папы ўзначаліць Боскую Літургію ў 12:30, у якой - напрыканцы Году Веры - будуць ўзгаданыя ў малітве вялікія сведкі веры, пачынаючы ад святых Кірылы і Мятода, праз вялікіх мітрапалітаў Уніяцкай Царквы Іпація Пацея (+1613 г.) і Язэпа Руцкага (уступіў на пасад у 1613 г.), праз святога Язафата да блаславёнага святамучаніка Мікалая Чарнецкага (які быў Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі ў міжваенны час) ды пакутніка экзарха Антона Неманцэвіча (+1942).
23.10.2013
Пасланне  ўсходніх каталіцкіх біскупаў ЕўропыНа заканчэнне сустрэчы ў Кошыцах (17-19 кастрычніка 2013 г.) біскупы Усходніх Каталіцкіх Цэркваў накіравалі да вернікаў пастырскае Пасланне.
22.10.2013
22 кастрычніка — літургічны ўспамін блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ   22 кастрычніка Каталіцкая Царква адзначае літургічны ўспамін блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ.

Прапануем найбольш важныя падзеі Пантыфікату Вялікага Папы, кананізацыя якога адбудзецца ў Ватыкане 27 красавіка 2014 г.
21.10.2013
“Японская вечарына” для дзяцей з прытулкуУ суботу 19 кастрычніка нашую парафію наведалі дзеткі з мясцовага прытулку. Спецыяльна для іх валанцёры Руху св. Мікалая арганізавалі сапраўдную “японскую вечарыну”.

Пад час вечарыны дзеткі мелі магчымасць паўдзельнічаць у японскіх танцах, барацьбе сумо, распісаць вееры японскімі іерогліфамі, заняцца арыгамі, пачаставацца самаробнымі сушы, а таксама даведацца шмат цікавага пра гісторыю і культуру Японіі ды пра японскіх хрысціянскіх святых. 
17.10.2013
У Кошыцах (Славакія) праходзіць Сінакса Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ЕўропыУ катэдральным саборы Кошыцкай грэка-каталіцкай епархіі ў чацьвер 17 кастрычніка вечарам пачалася штогадовая Сінакся (сустрэча) Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы.

У гэтай сустрэчы ўдзельнічаюць шматлікія іерархі Каталіцкіх Цэркваў Еўропы візантыйскага абраду, але ёсць і прадстаўнікі іншых традыцыяў, асабліва Мараніцкай Царквы Кіпру. У сінаксе ўдзельнічае Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), як Прадстаўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
17.10.2013
16 кастрычніка — 35-годдзе абрання кардынала Караля Вайтылы на Святы ПасадКардынал Караль Вайтыла, Папа Ян Павел ІІ, быў абраны на Святы Пасад у панядзелак 16 кастрычніка 1978 г., на другі дзень канклаву. Белы дым, які абвяшчаў аб выбары новага Пантыфіка, з’явіўся над Сікстынскай капэлай y 18.18.

Калегія кардыналаў, якая здзяйсняла выбар, налічвала 111 чалавек. Сярод кардыналаў выбаршчыкаў толькі 18 былі маладзейшыя за кардынала Вайтылу. Ён стаў наймалодшым з Папаў, якіх выбіралі на працягу паўтара стагоддзяў.
12.10.2013
Старшыня епіскапату Беларусі прыняў удзел у сустрэчы Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы ў Браціславе3–6 кастрычніка ў Браціславе (Славакія) праходзіла сустрэча Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы (ССЕЕ) на тэму «Бог і дзяржава. Еўропа паміж свецкасцю і лаіцызмам». Беларусь на сустрэчы прадстаўляў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Нагодай для таго, каб правесці пасяджэнне ў сталіцы Славакіі па запрашэнні старшыні славацкага епіскапату арцыбіскупа Станіслава Зваленскага, стала завяршэнне юбілейных мерапрыемстваў 1150-годдзя прыбыцця святых Кірыла і Мятода на гэтыя землі. Сустрэчу ўзначальваў Прымас Венгрыі кардынал Петэр Эрдзё.
7.10.2013
Прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Прымірэнне ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Новыя выклікі» ў ВаршавеМіжнародная канферэнцыя «Прымірэнне ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Новыя выклікі» прайшла ў Варшаўскім Цэнтры праваслаўнай культуры з 2 па 4 кастрычніка. Канферэнцыя адбылася ў межах праекту «Прымірэнне ў Еўропе. Заданне Цэркваў у Беларусі, Украіне, Польшчы і Германіі». У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, Евангеліцка-Лютэранскай Царквы Беларусі.

28 чэрвеня гэтага года была падпісана «Супольная дэкларацыя з нагоды 70-годдзя Валынскай трагедыі паміж Рыма-Каталіцкім Касцёлам і Грэка-Каталіцкай Царквой Польшчы і Украіны». Гэты дакумент, а таксама трагічныя падзеі на Валыні сталі асноўным прадметам абмеркавання прадстаўнікоў Цэркваў з Польшчы, Украіны, Беларусі і Германіі.
4.10.2013
Біскуп Баляслаў Слосканс – “чалавек святога жыцця, чалавек міру”Выступленне Архімандрыта Сяргея (Гаека) на міжнароднай і міжканфесійнай Канферэнцыі ў Рызе (4.10.2013 г.), прысвечанай Памяці Слугі Божага Біскупа Баляслава Слосканса.

1). Ушаноўваем памяць Біскупа Баляслава з нагоды 120-ых угодкаў ягонага нараджэння на латвійскай зямлі. З удзячнай памяццю праглядаем складаныя шляхі ягонага жыцця, нястомнай душпастырскай працы, мужнасці і вялікага сведчання веры падчас пераследванняў - шляхі, якія закранулі многія краіны Усходняй і Заходняй Еўропы, уключна з Беларуссю і Беларусамі на эміграцыі.

Каталіцкая Царква перажывае Год Веры. І для мяне вялікай радасцю з’яўляецца магчымасць удзельнічаць ва ўшанаванні памяці Вялікага Сведкі Веры, Надзеі і Любові – Біскупа Баляслава, сына латышскага народа і пастыра Каталіцкай Царквы.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier