Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
| 27.06.2014 |
У 2014-тым годзе спaўняецца 130 гадоў ад нараджэньня і 55 гадоў ад сьмерці сьвятамучаніка Мікалая, Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Заходняй Беларусі. Памяць сьвятамучаніка Мікалая адзначаецца 27 чэрвеня. Ён застаецца асаблівым нябесным апекуном вернікаў, якія сёньня жывуць на тэрыторыях ягонага архіпастырскага служэньня.Мікалай Чарнецкі нарадзіўся 14 сьнежня 1884 г. ў заходне-ўкраінскай вёсцы Семакоўцы. Бацькі яго, Аляксандар і Параскева, былі простымі сялянамі, якія жылі і працавалі пры парафіі а. Каратніцкага, які апекаваўся іх шматдзетнай сям'ёй. Пачатковую адукацыю і сярэднія класы скончыў у в. Тлумач і паступіў у гімназію сьв. Мікалая ў Станіслававе (сёньня Івана-Франкоўск). У гімназіі Мікалай вызначаўся вялікай пільнасьцю і дабрынёй -- Сьвяты Дух дзейнічаў у ягонай душы, якая заўсёды была адкрытая на Яго натхненьне і Яму паслухмяная. |
| 26.06.2014 |
| 26.06.2014 |
| 25.06.2014 |
| 25.06.2014 |
| 23.06.2014 |
| 23.06.2014 |
| 23.06.2014 |
| 22.06.2014 |
| 22.06.2014 |
21 чэрвеня з Мінска вылецела першая група ўдзельнікаў агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю на асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. Групу са 150 чалавек узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.Сярод удзельнікаў прысутнічае таксама Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек ды 2-х грэка-каталіцкіх святароў: а. Пахомій з Мінска і а. Андрэй Буйніч з Ліды. |

Сёньняшняе чытаньне:

У 2014-тым годзе спaўняецца 130 гадоў ад нараджэньня і 55 гадоў ад сьмерці сьвятамучаніка Мікалая, Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Заходняй Беларусі. Памяць сьвятамучаніка Мікалая адзначаецца 27 чэрвеня. Ён застаецца асаблівым нябесным апекуном вернікаў, якія сёньня жывуць на тэрыторыях ягонага архіпастырскага служэньня.
21 чэрвеня з Мінска вылецела першая група ўдзельнікаў агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю на асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. Групу са 150 чалавек узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.