Пошук

Каляндар

 

ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА  


ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА  СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА5 - “І што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў нябёсах, і ўсё, што развяжаш на зямлі, то будзе развязана ў нябёсах”.

Памятайма вечар Вялікадня, калі Ісус аб'явіўся сваім Апосталам, якія сабраліся ў святліцы. Ён прывітаў іх зычэннем міру: “Мір вам”. Яны былі ўзрадаваныя, а Ісус даручыў ім місію: "Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас ... Прыміце Духа Святога: каму даруеце грахі, таму даруюцца; на кім пакінеце, на тым застануцца” (Ян 20,22-23). Сустрэча з Уваскрослым Хрыстом заўсёды суправаджаецца місіяй. Марыі Магдаліне Ісус кажа: «Ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага» (пар. Ян 20, 17) Місія, якую даручае сваім вучням ўвечары Вялікадня, гэта місія прымірэння з Богам , з братамі, з самімі сабой! Папа Францыск кажа, што Бог не стамляецца прабачаць, гэта мы стамляемся прасіць прабачэння.

Святы Павал, свята якога мы адзначаем разам з успамінам апостала Пятра, напісаў у Лісце да Карынцянаў: «Мы молім вас у імя Хрыстовае: прымірыцеся з Богам» (2 Кар 5, 20).

Архімандрыт Клаўдзій Рабіне

26.06.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier