Пошук

Каляндар

 

“Малітва да Госпада на тым самым месцы набліжае нас да сябе”  


“Малітва да Госпада на тым самым месцы набліжае нас да сябе”Архімандрыт Сяргей наведаў у Ерусаліме праваслаўны сабор Святой Тройцы.

У чацвер, 26 чэрвеня 2014 г., у праграме Агульнабеларускай пілігрымкі на святую Зямлю беларускія пілігрымы наведалі г. Ерусалім, перашлі з малітвай Крыжовую Дарогу ды маліліся у храме Уваскрасення (Гроба) Гасподняга.

Раніцу гэтага дня архімандрыт Сяргей (Гаек) выкарыстаў на малітву ў рускім праваслаўным саборы Святой Тройцы, які належыць Рускай Духовнай Місіі ў Ерусаліме.

Гэты храм, у якім с 1981 па 1988 г. нёс служэнне сённяшні Мірапаліт Мінскі і Слуцкі Павел (Панамароў), часта наведваў архімандрыт Сяргей (тады ераманах Сяргей Гаек), калі ў 1983 г. у рамках духоўнай стажыроўкі пражываў пэўны час у адным з каталіцкіх манастыроў Ерусаліма.

“Кожны раз, калі я наведваю Святы Горад Ерусалім, а ў ім храм Уваскрасення Гасподняга, стараюся зайсці на малітву таксама і ў рускі праваслаўны сабор Святой Тройцы. Там звычайна можна сустрэць праваслаўных пілігрымаў з Беларусі, а малітва да Госпада на тым самым месцы набліжае нас да сябе, паглыбляе нашае духоўнае братэрства. Сёння я асабліва маліўся за Мітрапаліта Паўла, за ягонае пастырскае служэнне ў Беларусі” – сказаў архімандрыт Сяргей.

26.06.2014

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.