
“Неабходна пастаянна абнаўляцца, чэрпаючы з жыватворчых сокаў Евангелля. А як гэта можна зрабіць на практыцы? Перш за ўсё штодзённа чытаючы і разважаючы над Евангеллем (…) Памятайце: вам будзе карысна заўсёды насіць у кішэні ці ў сумцы маленькае Евангелле і чытаць кожны дзень адзін з яго урыўкаў”, – сказаў вернікам Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 31 жніўня 2014 г.
“У нядзельным падарожжы з Евангеллем паводле Мацвея мы падышлі да рашаючага моманту, калі Езус, пасля таго, як пераканаўся, што Пётр і іншыя аддзінаццаць паверылі ў Яго як у Месію і Сына Божага, “пачаў адкрываць вучням сваім, што Ён павінен ісці ў Ерузалем і шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць” (16, 21), – сказаў Святы Айцец. – Гэта рашаючы момант, у якім праяўляецца кантраст паміж спосабамі мыслення Езуса і вучняў. Пётр адразу адчуў абавязак дакараць Настаўніка, бо не мог уявіць для Месіі такога ганебнага канца. Тады Езус, у сваю чаргу, моцна дакарнуў Пятра, за тое, што ён не думаў “пра Божае, але пра тое, што чалавечае” (16, 23), і без ваганняў паставіў яго на бок сатаны, спакусіцеля.