Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Святы Пасад прадстаўлены на міжрэлігійным форуме ў Баку
“Я ўдзельнічаю ў гэтай сустрэчы прамаўляючы ад імя Каталіцкага Касцёла. Мы просім Бога аб дары міру – менавіта ў гэтым мэта рэлігіі”, - сказаў ён. Святар падкрэсліў, што ўсё хрысціянскае выхаванне накіравана на любоў, а вернікі розных канфесій пакліканы да дыялогу паміж сабой. Пры гэтым, адказныя за жыццё грамадства, на думку а. Ларана, павінны забяспечыць умовы для гэтага дыялогу. “Калі чалавек жыве ў грамадстве, якое абмяжоўвае правы веруючых яго рэлігіі, як яму весці дыялог з прадстаўнікамі іншых рэлігій у краіне?”, спытаў святар. Паводле а. Ларана Мазаса выхаванне павінна садзейнічаць адкрытасці на іншага чалавека, нават калі ён вызнае іншую рэлігіі. Тут знаёмства з іншым чалавекам грае фундаментальную ролю, бо інакш – валодаючы фальшывымі ці непоўнымі ўяўленнямі аб суразмоўцы – усталяваць сапраўдны дыялог вельмі складана, перакананы прадстаўнік Святога Пасаду. На думку святара, фундаментальна важнымі з’яўляюцца пытанні культурнага выхавання, свабоднага ад стэрэатыпаў, а таксама адказная праца СМІ, якія уплываюць на чалавечую свядомасць. Айцец Ларан Мазас выказаў спадзяванне, што міжрэлігійная сустрэча ў Баку паспрыяе ўмацаванню павагі паміж рэлігіямі і будзе садзейнічаць знаёмству паміж імі. Важную ролю ў гэтым працэсе, на яго думку, граюць дыялог паміж адказнымі за культурнае выхаванне і душпастырамі. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |
|
2.09.2014
|






Сёньняшняе чытаньне:
