Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
У Друі прайшлі ўрачыстасці ў гонар 100-годдзя уніяцкага біскупа Чэслава Сіповіча
*** У Друі ўрачыста адсвяткавалі 100-гадовы юбілей першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа новага часу Чэслава Сіповіча. Галоўнай падзеяй, якая глыбока кранула сэрцы вернікаў, стала гамілія Апостальскага Нунцыя Клаўдыё Гуджэроці, упершыню за час працы арцыбіскупа ў Беларусі прамоўленая па-беларуску. Ня толькі Друя, але й наваколлі прыйшлі паглядзець на незвычайных гасцей – акром Папскага Нунцыя і біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, на свята прыехаў вялікі ўніяцкі клір на чале з дапаможным біскупам Прэшаўскай архідыяцэзіі Мілянам Ляхам (Славакія), Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, асістэнтам Апостальскага Візітатара для беларусаў замежжа мітрафорнага пратаіерэя Аляксандра Надсана а. Сяргеем Стасевічам (Лондан). Ранкам, негледзячы на кепскае надвор’е, на могілках у вёсцы Дзедзінцы адбылося асвячэнне новых помнікаў на магілах бацькі і маці біскупа Сіповіча. Род Сіповічаў дагэтуль жыве на гэтых абшарах, праслаўленых яго выбітным сынам. Пад апладысменты аднавяскоўцаў дарослыя і дзеці сям’і Сіповічаў атрымалі добраслоўленне біскупаў у часе імшы. А а. Сяргей Стасевіч з Лондана зрабіў незвычанйы падарунак – ён прывез у Друю голас самога біскупа Сіповіча, запіс яго апошняй прамовы да грамадзянскай супольнасці свету, зробленай падчас удзелу ў пілігрымцы Крыжоў паняволеных народаў, апошняй пілігрымцы ў зямным жыцці волата духа. З Мінска на свята прыехала вялікая пілігрымка грэка-каталікоў на чале з архімандрытам Сяргеем Гаекам, да мінчукоў далучылі ўніяты з іншых куткоў Беларусі і нават біскуп з Славакіі Мілян Лях. Выхаванцы дзіцячага дома ў Друі, якія штолета адпачываюць у італьянскіх сем’ях, уразілі Апостальскага Нунцыя шчырымі вітаннямі на яго роднай мове. Ацанілі таксама замежныя госці і прамовы на італьянскай і славацкай мове, якія пачулі ад айца Сяргея Сурыновіча. Але найвялікшай падзеяй стала іншае – упершыню арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці цалкам прамовіў гамілію па-беларуску. Люцыя Давыдчук, КРЫНІЦА.INFO |
|
1.09.2014
|






Сёньняшняе чытаньне:
