Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


15.04.2016

Папа Францішак заклікаў маліцца за яго візіт у Грэцыю да бежанцаўПапа Францішак заклікаў вернікаў малітоўна падтрымаць яго візіт на грэчаскі востраў Лесбас, які адбудзецца 16 красавіка 2016 г. З адпаведным заклікам Пантыфік звярнуўся 13 красавіка 2016 г., на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

 

“У бліжэйшую суботу я накіруюся на востраў Лесбас, куды на працягу мінулых месяцаў прыбыло шмат бежанцаў. Я накіруюся туды разам з маімі братамі: Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем і архіепіскапам Афінскім і ўсяе Грэцыі Іеранімам, каб выказаць блізкасць і салідарнасць з бежанцамі і жыхарамі Лесбасу і ўсім грэчаскім народам. Прашу вас спадарожнічаць мне малітвай, просячы аб святле і сіле Святога Духа і матчыным заступніцтве Панны Марыі”, - сказаў Пантыфік.

7.04.2016

Беларуская выстава ў Ватыкане – першая з Усходняй ЕўропыВыстава сакральнага мастацтва з Беларусі стане першай у гісторыі такога роду ініцыятывай з Усходняй Еўропы ў Ватыканскіх музеях. Яна адкрыецца 19 мая і працягнецца да 25 ліпеня 2016 г, паведаміў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё дырэктар Ватыканскіх музеяў, прафесар Антоніа Паолучы.

 

Ідэя правядзення выставы беларускіх ікон у Ватыкане нарадзілася падчас візіту Дзяржсакратара Пьетра Параліна ў Мінск, 12-15 сакавіка 2015 г.

4.04.2016
Папа абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва УкраінеФранцішак абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне. Збор сродкаў адбудзецца ў нядзелю 24 красавіка 2016 г. ва ўсіх каталіцкіх Касцёлах Еўропы. Папа абвясціў гэта ў прамове перад малітвай “Regina Caeli” пад канец св. Імшы, якую цэлебраваў на плошчы св. Пятра ў Нядзелю Божай Міласэрнасці.
4.04.2016
Парафіі ў Маладэчне 25 гадоўПарафіяльнае свята і адначасова 25-годдзе свайго існавання святкавала ў Нядзелю Тамаша 3 красавіка 2016 г. маладэчанская грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбцы. Свята сабрала ў парафіяльнай капліцы вернікаў і гасцей з розных гарадоў Беларусі. Святую Літургію служылі а. Андрэй Крот з Гродна, а. Яўген Усошын, протапрэсвітар Цэнтральнага дэканату БГКЦ, і а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. Службу суправаджаў спевам міжпарафіяльны хор з Менску "Прасфара". Сваё блаславенне з нагоды юбілею парафіі для святароў і вернікаў перадаў прэфект Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў кардынал Леанарда Сандры.
2.04.2016

НЯДЗЕЛЯ МАЛІТВЫ ЗА БЕЛАРУСЬНядзеля пасля Пасхі - "Нядзеля Божай Міласэрнасці", якая сярод беларускіх грэка-католікаў традыцыйна адзначаецца як свята Хрыста Чалавекалюбца, заканчвае 9 дзён (навену) малітвы за Беларусь.

 

Гэта навена пачалася ў Вялікую Пятніцу 25 сакавіка 2016 г. - у гэтым годзе свята Дабравешчання Багародзіцы.

 

У Нядзелю Божай Міласэрнасці ў грэка-каталіцкіх парафіях урачыста чытаецца "Малітва за Беларусь" - аўтарства архімандрыта Льва Гарошкі.

2.04.2016

Еўрапейскі кангрэс Божай Міласэрнасці ў Рыме - платформа для малітвы, роздуму і дыскусій над досведам веры і сацыяльнай дзейнасці хрысціянаў“Платформай” малітвы, роздуму і дыскусій назваў архімандрыт Сяргей Гаек Еўрапейскі апостальскі кангрэс Божай Міласэрнасці – пяцідзённы форум, які пачаўся ў Рыме 31 сакавіка 2016 г. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі прысутнічае на ім у якасці дэлегата ад Беларусі.

 

Ён заўважыў, што слова “апостальскі” ў яго назве не выпадковае. “Еўрапейскі кангрэс Божай Міласэрнасці названы апостальскім, таму што спасылаецца непасрэдна на апостальства і душпастырскае служэнне – менш тэалогіі, а больш досведу і сведчанняў. Ён праходзіць у Год Божай Міласэрнасці, таму мае вельмі асаблівае значэнне. У ім прымаюць удзел аніматары, людзі захопленыя пашырэннем пабожнасці, натхненнем для якой з’яўляецца Божая міласэрнасць; і не толькі пабожнасці, але і розных сацыяльных ініцыятыў, асабліва на ўскраінах сацыяльнага жыцця”, - сказаў удзельнік Кангрэсу.

1.04.2016

У Рыме праходзіць Еўрапейскі кангрэс Божай МіласэрнасціУ чацвер, 31 сакавіка 2016 г. у Рыме пачаўся Еўрапейскі апостальскі кангрэс Божай Міласэнасці. Форум працягнецца да 4 красавіка. 

 

Кангрэс называецца "апостальскі" - гэта азначае, што адносіцца да апостальства - розных формаў душпастырства.

 

У Кангрэсе прыме ўдзел Папа Францішак: 2 красавіка Ён будзе прысутнічаць на малітоўным чуванні з нагоды чарговай гадавіны смерці св. Яна Паўла ІІ, а на наступны дзень, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, узначаліць Эўхарыстыю на галоўнай ватыканскай плошчы.

 

Уступную духоўную канферэнцыю на Кангрэсе правёў кардынаў Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі і старшыня Камітэту Сусветных кангрэсаў Божай Міласэрнасці.

31.03.2016

Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць форум аб міласэрнасціАпостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць канферэнцыю, прысвечаную буле папы Францішка “Misericordiae Vultus”, якой быў абвешчаны Год Міласэрнасці. Двухдзённы форум пачаўся ў Рыме 31 сакавіка 2016 г. У першую чаргу, ён адрасаваны святарам, законнікам і законніцам, навучэнцам тэалагічных факультэтаў, душпастырскім супрацоўнікам і свецкім вернікам, якія прымаюць актыўны удзел у парафіяльным жыцці, сказаў Ватыканскаму радыё кс. Кшыштаф Ныкель, рэгент Пэнітэнцыярыі.

 

Падчас канферэнцыі падкрэслівалася, што міласэрнасць “гэта рака, якая спрадвеку і няспынна арашае ўсё поле Касцёла, а праз яго, увесь свет”. Галоўнае пасланне булы ў тым, што міласэрнасць – гэта сэрца Евангелля. Менавіта таму Касцёл павінен несці яе людзям, нагадаў святар.

30.03.2016

Напярэдадні свята Божай МіласэрнасціФранцішак: “Імя Бога – Міласэрнасць”.

 

У кнізе “Імя Бога – Міласэрнасць” Папа рымскі Францішак у простых і непасрэдных словах звяртаецца да кожнага чалавека, будуючы з ім асабісты, братэрскі дыялог.

 

На кожнай старонцы гэтай кнігі адчуваецца яго прагненне дайсці да ўсіх. Папа з любоўю адносіцца да людзей, якія дазналі крыўды і адвярнуліся ад Царквы, разарвалі сувязь з Богам. Таксама, нагадвае, што кожны, нават Папа, мае патрэбу ў Божай Міласэрнасці, таму што з’яўляецца грэшнікам. Ніхто не можа устанавіць межаў Міласэрнасці Бога, які прабачае.

 

Састарэлі і сцёрліся сёння такія словы, як узаемнае паразуменне, спачуванне і міласэрнасць. Спрабуе асвяжыць іх Папа Францішак.

27.03.2016

Відэавіншаванне з Вялікаднем Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея ГаекаПасха Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста.

 

Святая Царква вяла нас праз вечар Вялікага Чацвярга, Вялікую Пятніцу і Пасхальную Ноч да светлага Уваскрасення Гасподняга. Вялікую Пятніцу ў гэтым годзе грэка-католікі спалучалі і Дабравешчанне і вечар пахавання Госпада нашага Ісуса Хрыста.

 

Пасха дае нам дар міру, прымірэння, веры, надзеі, любові.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier