Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак заклікаў маліцца за яго візіт у Грэцыю да бежанцаў  


Папа Францішак заклікаў маліцца за яго візіт у Грэцыю да бежанцаўПапа Францішак заклікаў вернікаў малітоўна падтрымаць яго візіт на грэчаскі востраў Лесбас, які адбудзецца 16 красавіка 2016 г. З адпаведным заклікам Пантыфік звярнуўся 13 красавіка 2016 г., на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

 

“У бліжэйшую суботу я накіруюся на востраў Лесбас, куды на працягу мінулых месяцаў прыбыло шмат бежанцаў. Я накіруюся туды разам з маімі братамі: Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем і архіепіскапам Афінскім і ўсяе Грэцыі Іеранімам, каб выказаць блізкасць і салідарнасць з бежанцамі і жыхарамі Лесбасу і ўсім грэчаскім народам. Прашу вас спадарожнічаць мне малітвай, просячы аб святле і сіле Святога Духа і матчыным заступніцтве Панны Марыі”, - сказаў Пантыфік.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё


15.04.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier