Пошук

Каляндар

 

У Рыме праходзіць Еўрапейскі кангрэс Божай Міласэрнасці  


У Рыме праходзіць Еўрапейскі кангрэс Божай МіласэрнасціУ чацвер, 31 сакавіка 2016 г. у Рыме пачаўся Еўрапейскі апостальскі кангрэс Божай Міласэнасці. Форум працягнецца да 4 красавіка. 

 

Кангрэс называецца "апостальскі" - гэта азначае, што адносіцца да апостальства - розных формаў душпастырства.

 

У Кангрэсе прыме ўдзел Папа Францішак: 2 красавіка Ён будзе прысутнічаць на малітоўным чуванні з нагоды чарговай гадавіны смерці св. Яна Паўла ІІ, а на наступны дзень, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, узначаліць Эўхарыстыю на галоўнай ватыканскай плошчы.

 

Уступную духоўную канферэнцыю на Кангрэсе правёў кардынаў Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі і старшыня Камітэту Сусветных кангрэсаў Божай Міласэрнасці.

 

У рамках форума ў чацвер з дакладам аб хрысціянскай духоўнасці заснавальнікаў Еўрапейскага Саюза – Рабэра Шумана, Альчыда Дэ Гаспэры і Конрада Адэнаўэра – выступіў віцэ-пастулятар беатыфікацыйнага працэсу французскага палітыка, айцец Ёзэф Ёст.

 

На заканчэнне першага дня Кангрэсу св. Імшу ў  рымскім касцёле Святога Андрэя (на плошчы Дэла-Вале) узначаліў кардынал Крыстаф Шонборн. З ім саслужылі кардынаў Аўдрыс Бачкіс (Віленскі арцыбіскуп на пенсіі) ды 5 іерархаў (сярод якіх архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі) і 50 святароў з розных краінаў свету.

 

Сярод рэферэнтаў ёсць таксама кардынал Вальтэр Каспер, старшыня на пенсіі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён падзеліцца сваімі думкамі адносна міласэрнасці з тэалагічнага пункту гледжання. Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела прачытае даклад аб ласцы і выкліках Году Міласэрнасці.

 

Сваімі сведчаннямі аб “абліччах міласэрнасці” падзеляцца асобы з розных краін Старога Кантынента: Іспаніі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Літвы, Чэхіі і Румыні.

 

***


Ідэя Кангрэсаў Божай Міласэрнасці нарадзілася пасля смерці св. Яна Паўла ІІ сярод яго паплечнікаў-кардыналаў: Станіслава Дзівіша, Аўдрыса Бачкіса, Луіса Антоніа Тагле і Жана-Луі Тарана. Форумы праходзяць на міжнародным, кантынентальным і нацыянальным узроўнях з 2008 г.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё


1.04.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier